Марыс Метэрлінк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыс Метэрлінк
Maurice Maeterlinck
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Марыс Палідор Мары Бернар Метэрлінк
(фр.: Maurice Polydore Marie Bernard Maeterlinck)
Дата нараджэння 29 жніўня 1862(1862-08-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 мая 1949(1949-05-06)[4][3][…] (86 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Renée Dahon[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, драматург, філосаф
Гады творчасці 1888—1949
Кірунак сімвалізм
Жанр philosophical fable[d]
Мова твораў французская
Дэбют Аранжарэі (1888)
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па літаратуры (1911)
Узнагароды
камандор ордэна Ганаровага Легіёна Grand Officer of the Military Order of Saint James of the Sword
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Мары́с Палідо́р Мары́ Берна́р Метэрлі́нк (фр.: Maurice (Mooris) Polydore Marie Bernard Maeterlinck; 29 жніўня 1862, Гент6 мая (паводле некаторых крыніц — 5-га мая) 1949, Ніца) — бельгійскі паэт, драматург і філосаф. Пісаў па-французску. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 1911. Прэмія прысуджана «ў прызнанне шматбаковай літаратурнай дзейнасці і асабліва за драматычныя творы, адзначаныя багаццем ўяўлення і паэтычнай фантазіяй, якія адкрываюць, часам пад маскай чароўнага вымыслу, глыбокае натхненне, у той час як форма містэрый прыцягвае чытачоў сваёй пачуццёвасцю і абуджае іх уяўленне»[7].

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Генцкі ўніверсітэт (1885), вывучаў права ў Парыжы, працаваў адвакатам у Генце. 3 1896 жыў у Францыі. Старшыня Міжнароднага ПЭН-клуба (з 1947).

Член Бельгійскай каралеўскай акадэміі літаратуры і прыгожых мастацтваў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў у 1883. Пісаў на французскай мове. Першы зборнік вершаў «Цяпліцы» (1889), першая яго п'еса «Прынцэса Мален» (1889, на сюжэт казкі братоў Грым). У аднаактоўках «Няпрошаная» і «Сляпыя» (абедзве 1890), драмах «Пелеас і Мелізанда» (1892), «Там, унутры» і «Смерць Тэнтажыля» (абедзве 1894) сцвярджаецца ўлада над чалавекам загадкавага Невядомага, што часам увасабляецца ў смерці, чалавек разглядаецца як ахвяра, як згублены ў варожым свеце «сляпы», як «марыянетка». Аўтар рамантычных драм «Аглавена і Селізета» (1896), «Арыяна і Сіняя Барада» (1896, на сюжэт казкі Ш. Перо), «Сястра Беатрыса» (1901), «Монна Ванна» (1902), «Цуд Святога Антонія» (1903) і інш., кніг эсэ, мемуараў. Вяршыня яго творчасці — філасофская п'еса-казка «Сіняя Птушка» (1908).

На сюжэт драмы «Пелеас і Мелізанда» напісаны аднайменная опера К. Дэбюсі (1902), сімфанічная паэма А. Шонберга, на сюжэт драмы «Арыяна і Сіняя Барада» — опера П. Дзюка (1907).

Сімвалісцкая драма М. Метэрлінка прадвызначыла авангардысцкі кірунак у драматургіі ў 2-й пал. XX ст. — «тэатра абсурду», або «антытэатра».

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Метэрлінк М. Сіняя птушка / Перакл. М. Папковай // Сіняя птушка: Казкі / Укл. Л. Цітовай. Мн., 1997.

Зноскі

  1. а б в Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962.
  2. Encyclopædia Britannica
  3. а б в Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. Encyclopædia Britannica Праверана 13 кастрычніка 2018.
  5. Find a Grave — 1996.
  6. а б http://www.arllfb.be/composition/successions.html Праверана 26 кастрычніка 2015.
  7. Лявонава Е. Прызнаны найлепшымі: Нобелеўская прэмія, яе гісторыя і лаўрэаты // Роднае слова. — 2001. — № 6. — С. 98—102.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]