Марыя, дачка Амрама

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Марыям са схаваным братам Майсеем.

Марыя, Марыям (іўр.: מִרְיָם) — паводле Бібліі, дачка Амрама, сястра Майсея і Аарона. Упершыню ўпамінаецца ў апавяданні пра ранняе дзяцінства Майсея. Калі яе маці, паводле жорсткага загаду фараона, не магла далей трымаць у сябе трохмесячнага Майсея і вымушана была пакінуць яго ў кошыку на беразе Ніла, Марыя назірала за сваім братам. Пасля са згоды дачкі фараона, якая знайшла Майсея, яна прывяла сваю маці пакарміць яго. Пасля выхаду ізраільцян з Егіпта і пераходу Чырвонага мора яна ўзначаліла жаночы хор. За нараканні на шлюб Майсея з іншаземкай Марыя была пакарана богам праказай. У Бібліі сцвярджаецца таксама, што яна была прамаці ізраільскага цара Давыда і памерла ў глыбокай старасці. [1] Павел Петро 09:35, 25 ліпеня 2011 (UTC) Гэта няверная інфармацыя, Марыам была з калена(народа) Левія, а цар Давід з калена Iуды. Зноска на Скарыну не мае дачынення да Бібліі.

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:... С. 167.

Літ.:

Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.167. ISBN 5-343-00151-3.


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах