Марыя, каралева Венгрыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Марыя
венг.: Mária, харв.: Marija
Mária Thuróczy.jpg
Каралева Венгрыі
1382 — 1395
Папярэднік: Лаяш I
Пераемнік: Жыгімонт
 
Нараджэнне: 1371({{padleft:1371|4|0}})
Смерць: 17 мая 1395({{padleft:1395|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:17|2|0}})
Буда, Венгрыя
Дынастыя: Анжуйская
Бацька: Лаяш I
Маці: Елізавета Баснійская
Муж: Жыгімонт, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
Дзеці: няма

Марыя (137117 мая 1395) — каралева Венгрыі з 1382 да яе смерці ў 1395 годзе.

Дачка караля Польшчы і Венгрыі Лаяша I і яго другой жонкі Елізаветы Баснійскай. Імкнучыся захаваць цэласць дзяржавы, кароль зрабіў адзінай спадчынніцай сваю старэйшую дачку Марыю, якую паабяцаў у жонкі Жыгімонту Люксембургскаму. Але пасля смерці Лаяша I 1382 годзе пачалася барацьба за ўладу, Марыя стала каралевай Венгрыі, а яе сястра Ядзвіга — каралевай Польшчы.

Марыя стала каралевай Венгрыі ва ўзросце дзесяці гадоў, рэгентам пры ёй была яе маці, каралева Елізавета.

У 1385 годзе Марыя выйшла замуж за Жыгімонта Люксембургскага (13681437), сына імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла IV. Марыя памерла пры родах разам з дзіцем, пасля яе смерці Венгрыя адышла яе мужу.