Марыя, маці Ісуса
| Прапануецца перанесці у Багародзіца. Магчыма, назва не адпавядае нормам мовы або правілам наймення артыкулаў у Вікіпедыі. Абмеркаваць перанос можна на старонцы размоў, старонцы Вікіпедыя:Перанос старонак. |
Дзева Марыя, Божая Маці, Мадонна — постаць хрысціянскага веравучэння, маці бязгрэшна зачатага Ісуса Хрыста.
У евангеллях пра яе сказана, што яна была дачкою Іякіма з Назарэта і ў 14-гадовым узросце заручана са старцам Іосіфам, у выніку бязгрэшнага зачацця ад Бога Марыя нарадзіла сына, прысутнічала пры пакаранні яго смерцю, памерла ва ўзросце 48 гадоў і была забрана на неба.
Культ маці-багіні, заступніцы чалавецтва, меў месца ў язычніцкіх традыцыях. У IV ст. Дзева Марыя абвешчана «прачыстай», на 3-ім Усяленскім саборы (Эфес, 431) афіцыйна прызнана Багародзіцай і Царыцай Нябеснай. У каталіцызме, дзе культ Мадонны асабліва папулярны, абвешчаны шэраг догматаў, якіх не было ў старажытнай царкоўнай традыцыі. 3 ХІІ ст. на Захадзе распаўсюджваецца ўяўленне пра бязгрэшнае зачацце Марыі яе маці Ганнай. У 1854 гэта афіцыйна замацавана ў форме догмату. У 1950 прыняты догмат аб цялесным узнясенні Багародзіцы пасля смерці на неба, а ў 1964 папам Паўлам VI найсвяцейшая Дзева Марыя абвешчана «маці царквы».
У яе гонар хрысціянская царква ўстанавіла шэраг рэлігійных свят і прысвяціла вялікую колькасць ікон (лічыцца, што першую Яе ікону напісаў евангеліст Лука). Колькасць ікон Багародзіцы значна пераўзыходзіць колькасці ікон іншых постацей хрысціянскага веравучэння, нават Хрыста.
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.130. ISBN 5-343-00151-3.
Спасылкі [правіць]
- www.udayton.edu — адзін з самых вялікіх сайтаў пра Марыю (англ.)
- Giovanni Miegge, Waldo Smith, John A. Mackay. The Virgin Mary: The Roman Catholic Marian Doctrine

