Марыя-Антуанэта, фільм, 2006

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Марыя Антуанэта
Marie Antoinette
Постар фільма
Жанр

Біяграфічны
драма

Рэжысёр

Сафія Копала

Прадзюсар

Фрэнсіс Форд Копала
Сафія Копала
Рос Катц

Аўтар
сцэнарыя

Сафія Копала
Антоніа Фрэйзер (кніга)

У галоўных
ролях

Кірстэн Данст
Джэйсан Шварцман
Стыў Куган
Джудзі Дэвіс
Рыпа Торн
Роўз Бірн
Азія Арджэнта
Марыяна Фэйтфул
Джэймі Дорнан
Стыў Куган

Аператар

Лэнс Экорд

Кінакампанія

Columbia Pictures

Працягласць

123 хвіл.

Бюджэт

40 млн. $[1]

Зборы

60 917 189 $[1]

Краіна

Сцяг Японіі Японія
Сцяг Францыі Францыя
Flag of the United States.svg ЗША

Мова

англійская
французская

Год

2006

IMDb

ID 0422720

«Марыя-Антуанэта» (англ.: Marie Antoinette) — біяграфічны фільм Сафіі Копалы пра жыццё каралевы Францыі Марыі-Антуанэты, зняты ў 2006 годзе. Фільм заснаваны на кнізе Антоніі Фрэйзер «Marie Antoinette: The Journey».

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Марыя Антонія Іозефа Іагана Габсбургска-Латарынгская (Кірстэн Данст) — 14-гадовая і самая малодшая дачка імператрыцы Аўстрыі Марыі Тэрэзіі. Маці выбрала яе для таго, каб выдаць замуж за другога кузена, дафіна Францыі, Людовіка XVI (Джэйсан Шварцман), і заключыць тым самым саюз паміж дзвюма дзяржавамі. На мяжы Францыі і Аўстрыі адбываецца сімвалічная цырымонія. Па традыцыі нявеста павінна пакінуць усё, што нагадвала б ёй пра замежны двор; гэта ўключае не толькі ўсё яе адзенне і асабістыя рэчы, але таксама сяброў і любімую сабаку. Выходзячы з палаткі на французскі бок, Марыя-Антонія становіцца дафінай Марыяй-Антуанэтай.

Неўзабаве Марыя-Антуанэта сустракае караля Людовіка XV (Рыпа Торн) і яго ўнука, яе будучага мужа — дафіна. Увага двара амаль цалкам сканцэнтравана на маладой пары. Марыя-Антуанэта практычна ўвесь час акружана слугамі і знатнымі дамамі. Ёй нават не дазваляецца самастойна апранацца, і яна павінна снедаць пры вялікай колькасці людзей. Разам з тым, большасць прыдворных ставяцца з пагардай да дафіны як іншаземкі і вінавацяць яе ў тым, што шлюб не прыносіць спадчынніка.

Французскі двор літаральна кішыць чуткамі. Большасць з іх адносіцца да мадам Дзюбары, фаварыткі караля. Раней ёй не дазвалялася знаходзіцца пры двары, аднак Людовік XV дараваў ёй тытул графіні, тым самым выклікаўшы незадаволенасць знаці. Ахвярай чутак стала і Марыя-Антуанэта. Становішча дафіны становіцца ўсё больш хісткім.

Неўзабаве Марыя-Антуанэта знаходзіць сабе сябровак і пачынае прызвычайвацца да новага жыцця. Яна знаходзіць суцяшэнне ў куплі раскошных сукенак і абутку, паяданні ласункаў і азартных гульнях.

Дафін і яго брат збіраюцца на чарговае паляванне, і Марыя паведамляе яму, што яна будзе абражана, калі яе ятроўка Марыя-Жазэфіна (у рэчаіснасці Марыя-Тэрэза, графіня Артуа) народзіць дзіця раней за яе. Яе муж абяцае ёй, што пасля палявання зоймецца гэтым. Кароль Францыі паведамляе саветніку, што не збіраецца разрываць саюз з Аўстрыяй і загадвае паслаць за ўрачом, каб той агледзеў Марыю-Антуанэту і Людовіка XVI. Дафіна падвяргаецца ціску з розных бакоў, з прычыны таго, што яе шлюб застаецца бяздзетным. У канчатковым выніку Марыя-Жазэфіна нараджае хлопчыка, Луі-Антонія.

Па меры таго, як эканамічнае і палітычнае становішча Францыі пагаршаецца, Марыя ўсё больш аддаляецца ад двара, і яе лад жыцця становіцца геданічным.

Людовік XV памірае, і Людовік XVI становіцца новым каралём Францыі. Новы кароль малады і нявопытны і пачынае марнаваць шмат грошай на замежныя войны, у прыватнасці Амерыканскую рэвалюцыю, тым самым павялічваючы даўгі Францыі. Трохі пазней, Марыя-Антуанэта святкуе сваё васямнаццацігоддзе, арганізаваўшы раскошную вечарынку. Яна працягвае марнаваць велізарную колькасць грошай, нягледзячы на тое, што у краіне растуць бедната і хваляванні.

Неўзабаве ў Версаль прыбывае брат Марыі-Антуанэты, Іосіф II, для таго, каб наведаць сястру і рэкамендаваць ёй устрымацца ад пастаянных вечарынак і азартных гульняў, а таксама змяніць атачэнне. Імператар сустракаецца з Людовікам у звярынцы, дзе кароль дэманструе слана. Іосіф II тлумачыць «механіку» сексуальных адносін на прыкладзе замкаў і ключоў — паколькі адным з каралеўскіх хобі быў выраб замкаў і ключоў. У тую ноч кароль і каралева ўпершыню пакахаліся. 19 снежня 1778 года, каралева нараджае дзяўчынку, Марыю-Тэрэзу. Маці жадае карміць дачку самастойна, аднак гэта не дазваляецца звычаямі. Маленькая прынцэса расце, і Марыя-Антуанэта ўсё больш часу праводзіць у загарадным палацы Малы Трыянон, які ёй падарыў Людовік. У гэты ж час у Марыі завязваецца раман з графам Ферзенам.

Тым часам, Французская рэвалюцыя набірае поўную сілу, і бунтаўшчыкі пачынаюць марш ад Парыжа да Версаля. У той час, як большасць знаці бяжыць з краіны, Марыя-Антуанэта і яе муж вырашаюць застацца. Натоўп дасягае палаца і каралеўская сям'я пакідае яго на наступную раніцу. Апошнім кадрам фільма становіцца від разгромленай спальні каралевы.

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Актёр Роль
Кірстэн Данст Марыя-Антуанэта Марыя-Антуанэта
Джэйсан Шварцман Людовік XVI Людовік XVI
Стыў Куган Мерсі пасол Мерсі
Джудзі Дэвіс дэ Наай графіня дэ Наай
Рып Торн Людовік XV Людовік XV
Роўз Бірн дэ Паліньяк герцагіня дэ Паліньяк
Азія Арджэнта Дзюбары графіня Дзюбары
Марыяна Фэйтфул Марыя-Тэрэзія імператрыца Марыя-Тэрэзія
Дэні Х'юстан Іосіф II імператар Іосіф II
Арор Клеман дэ Шартр герцагіня дэ Шартр
Жан-Крыстоф Бавэ дэ Шуазёль герцаг дэ Шуазёль
Джэймі Дорнан Ферзен граф Ферзен
Мэры Най дэ Ламбаль прынцэса дэ Ламбаль
Молі Шэнан Вікторыя Французская Вікторыя Французская
Шырлі Хендэрсан Сафія Французская Сафія Французская
Сара Адлер (англ.) графіня д’Артуа графіня д’Артуа
Мацьё Амальрык Чалавек у шары Чалавек у шары

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 2006, Канскі кінафестываль
    • прэмія
      • Прыз Французскай сістэмы нацыянальнай адукацыі
    • намінацыя
      • Залатая пальмавая галіна

Зборы[правіць | правіць зыходнік]

Бюджэт фільма склаў 40 млн. $. У першыя выхадныя сабраў $5 361 050 (8 месца). У пракаце з 20 кастрычніка па 3 снежня 2006 года, найбольшая колькасць паказаў у 870 кінатэатрах адначасова. За час праката сабраў у свеце $60 917 189 (93 месца па выніках года) з іх $15 962 471 у ЗША (131 месца па выніках года) і $44 954 718 у астатнім свеце.

Саўндтрэк[правіць | правіць зыходнік]

У саўндтрэк уваходзяць кампазіцыі як выканаўцаў новай хвалі 1980-х гадоў такіх як New Order, The Cure, Siouxsie and the Banshees, Bow Wow Wow, Adam and the Ants, так і больш сучасных The Radio Dept, Aphex Twin, Dustin O'Halloran, The Strokes. Тым не менш, у некаторых сцэнах гучыць музыка эпохі барока, якую сачыніў Жан-Філіп Рамо (Jean-Philippe Rameau) («1er Menuet pour 'Les Guerriers et les Amazones', 2eme Menuet», «Tristes apprets, pales flambeaux», «Tristes apprets, pales flambeaux»).

  • Gang of Four — «Natural’s Not In It»
  • Dustin O’Halloran —"Opus 17"
  • Windsor for the Derby — «The Melody of a Fallen Tree»
  • The Radio Dept. — «I Don’t Like It Like This»
  • Aphex Twin — «Jynweythek Ylow»
  • Les Arts Florissants — «1er Menuet pour 'Les Guerriers et les Amazones', 2eme Menuet» (з «Les Indes galantes»)
  • The Radio Dept. — «Pulling Our Weight»
  • Air — «Il Secondo Giorno Instrumental»
  • The Radio Dept. — «Keen On Boys»
  • Carolyn Sampson і Ex Cathedra — «Aux lagueurs d’Apollon» (з оперы «Platee»)
  • Dustin O’Halloran — «Opus 23»
  • Bow Wow Wow — «I Want Candy»
  • Siouxsie and the Banshees — «Hong Kong Garden»
  • Bow Wow Wow — «Aphrodisiac»
  • Bow Wow Wow — «Fools Rush In»
  • The Cure — «Plainsong»
  • New Order — «Ceremony»
  • Squarepusher — «Tommib Help Buss»
  • Phoenix — «Ou Boivent Les Loups»
  • Adam and the Ants — «Kings of the Wild Frontier»
  • Aphex Twin — «Avril 14th»
  • The Strokes — «What Ever Happened»
  • Agnes Mellon (не заяўлена ў тытрах) і Les Arts Florissants —"Tristes apprets, pales flambeaux" (з оперы «Castor et Pollux»)
  • Dustin O’Halloran — «Opus 36»
  • The Cure — «All Cats are Grey»

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Здымачная група атрымала ад французскага ўрада адысловы дазвол для здымак у Версалі. У палацы здымкі праходзілі ў Каралеўскай капліцы, у Салоне Геркулеса, у Люстраной галерэі і ў Салоне Міру. Апроч пакояў палаца, здымкі таксама праходзілі ў садах Версаля. Каб не зачыняць Версаль для наведвання турыстамі, для здымак быў абраны панядзелак і ноч на аўторак.
  • У адной са сцэн, калі Марыя-Антуанэта прымярае абутак, на заднім плане можна ўбачыць пару кед Converse.
  • Нягледзячы на тое, што Люстраная зала знаходзілася на рэстаўрацыі — аж да вясны 2007 года — рэжысёру ўсё ж дазволілі зняць там сцэну балю па выпадку вяселля Марыі-Антуанэты і Людовіка XVI.
  • Сотні пар абутку для фільма зрабіў іспанскі дызайнер Манола Бланік.
  • Тарты і іншыя кандытарскія вырабы для фільма былі зроблены фірмай Ladurée.
  • Старадаўняя арфа, зробленая ў 1783 годзе, была ўзята з італьянскага «Museo dell’Arpa Victor Salvi» для таго, каб стварыць рэалістычную карцінку.
  • Музыканты, якія іграюць на гітарах у Малым Трыяноне — гэта члены групы Phoenix.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Marie Antoinette. BoxOfficeMoJo.com. Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2012. Праверана 15 мая 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Фільмы Сафіі Копалы