Марыя-Луіза Пармская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя-Луіза Пармская
Maria Luisa di Borbone-Parma
Партрэт пэндзля Антона Рафаэля Менгса 1765 год
Партрэт пэндзля Антона Рафаэля Менгса 1765 год
Сцяг каралева-кансорт Іспаніі
14 снежня 1788 — 19 сакавіка 1808
Папярэднік Марыя Амалія Саксонская
Пераемнік Жулі Клары

Нараджэнне 9 снежня 1751(1751-12-09)[1][2][…]
Смерць 2 студзеня 1819(1819-01-02)[3][1][…] (67 гадоў)
Месца пахавання
Род Пармскія Бурбоны[d]
Імя пры нараджэнні ісп.: Luisa María Teresa Ana
Бацька Філіп I, герцаг Пармскі
Маці Луіза Лізавета Французская[d]
Муж Карл IV[4]
Дзеці Карлота Жаакіна, Марыя-Луіза Іспанская[d], Фердынанд VII[5], Дон Карлас Старэйшы, Марыя Ізабэла Іспанская[d], Францыска дэ Паўла дэ Бурбон[d], Марыя Амалія[d], Марыя Тэрэза Іспанская[d][6], Carlos de Borbón[d][6], Carlos Francesco de Borbón[d][6], Carlos Domingo de Borbón[d][6], Maria Luisa de Borbón[d][6], Felipe de Borbón[d][6] і Felipe Francesco de Borbón[d][6]
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць палітык, арыстакратка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя-Луіза Пармская (ісп.: Maria Luisa de Parma, італ.: Maria Luisa di Borbone-Parma; 9 снежня 1751, Парма, Пармскае герцагства — 2 студзеня 1819, Рым, Папская вобласць) — каралева Іспаніі і жонка караля Карла IV Іспанскага. Вядомы парк Марыя Луіса ў Севільі названы па яе імі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Марыя-Луіза быў дачкой Філіпа I, герцага Пармскага і яго жонкі прынцэсы Луізы-Елізаветы Французскай. Яе ахрысцілі імем Луіза Марыя Тэрэза, але больш была вядомая як Марыя Луіза. Яна даводзілася ўнучкай Філіпу V Іспанскаму і Людовіку XV Французскаму.

Мастак Гоя часта пісаў яе партрэты. Яна часта была апісана сучаснікамі, як заганная і грубая жанчына, якая цалкам дамінавала над каралём, слабым і нерашучым Карлам IV. Паводле некаторых даных Мануэль Гадой, прэм'ер-міністр яе мужа, які быў маладзешы яе на 16 гадоў і якога яна зрабіла прэм'ер-міністрам Іспаніі ў 25 гадоў, быў яе даўнім палюбоўнікам.

Яна была арыштавана Францыяй, і яе муж адмовіўся ад трона Іспаніі ў 1808, пад ціскам Напалеона, спачатку на карысць свайго сына Фердынанда VII, а потым на карысць Напалеона, які зрабіў іспанскім каралём свайго брата Жазефа. Марыя Луіза, Гадой і былы кароль правялі рэштку сваіх дзён па-за Іспаніяй. Яна і яе муж абодва памерлі ў 1819, у Рыме, дзе ім даў прытулак Папа Рымскі Пій VII. Яе рэшткі і рэшткі яе мужа, былі перанесены ў Іспанію, і пахаваны ў каралеўскай пахавальні іспанскіх каралёў Эскарыяле.

Паводле некаторых даных, некалькі з яе дзяцей не былі народжаны ад мужа, які быў яе стрыечным братам па бацьку (бацька Марыі-Луізы і бацька Карла IV даводзіліся адзін аднаму роднымі братамі). Інфант дон Франсіска (герцаг Кадыскі], як паведамляюць, асабліва блізка нагадваў Гадоя.

Дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Імя Нараджэнне Смерць Заўвагі
Карл Клімент (Карлас Клементэ) 19 верасня 1771 7 сакавіка 1774 памёр у дзяцінстве.
Карлота Хаакіна (Карлота Жаакіна) 25 красавіка 1775 7 студзеня 1830 каралева-кансорт Партугаліі.
Марыя-Луіза (Марыя Луіса) 11 верасня 1777 2 ліпеня 1782 памерла ў дзяцінстве.
Марыя-Амалія 9 студзеня 1779 22 ліпеня 1798 памерла ў юнацкасці.
Карл Дамінік (Карлас Дамінга) 5 сакавіка 1780 11 чэрвеня 1783 памёр у дзяцінстве.
Марыя-Луіза 6 ліпеня 1782 13 сакавіка 1824 ажанілася з Луіджы Бурбон-Пармскім, каралём Этрурыі, (5 ліпеня 1773, П’ячэнца — 27 мая 1803, Фларэнцыя).
Карл Францыск (Карлас Франсіска) 5 верасня 1783 11 лістапада 1784 памёр у дзяцінстве.
Філіп Францыск (Феліпэ Франсіска) 5 верасня 1783 18 кастрычніка 1784 памёр у дзяцінстве.
Фердынанд (Фернанда) 14 кастрычніка 1784 29 верасня 1833 спадчыннік свайго бацькі як кароль Іспаніі, быў жанаты чатыры разы.
Карлас 29 сакавіка 1788 10 сакавіка 1855 быў карлісцкім прэтэндэнтам на іспанскі трон.
Марыя Ізабела 6 чэрвеня 1789 13 верасня 1848 каралева Неапалітанская і жонка Францыска I караля Абедзвюх Сіцылій.
Марыя-Тэрэза 16 лютага 1791 2 лістапада 1794 памерла ў дзяцінстве.
Феліпэ Марыя 28 сакавіка 1792 1 сакавіка 1794 памёр у дзяцінстве.
Францыска дэ Паўла дэ Бурбон (Франсіска Антоніа) 10 сакавіка 1794 13 жніўня 1865 герцаг Кадыскі.

Зноскі

  1. а б Marie Luise (Maria) // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Maria Lluïsa de Parma // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. Lundy D. R. Maria Luisa di Borbone, Principessa di Parma // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Union List of Artist Names — 2014. Праверана 22 мая 2021.
  6. а б в г д е ё Lundy D. R. The Peerage