Марыя Іспанская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Партрэт інфанты Марыі Іспанскай працы Антоніса Мора

Марыя Іспанская (ісп.: María de Austria y Avis; 21 чэрвеня 1528, Мадрыд26 лютага 1603, Віла Монтэ) — іспанская інфанта, жонка імператара Максіміліяна II.

Старэйшая дачка імператара Карла V і Ізабелы Партугальскай. У 1548 годзе выйшла замуж за свайго кузена Максіміліяна. Па просьбе бацькі Марыя са сваім мужам былі рэгентамі ў Іспаніі ў яго адсутнасць.

У 1552 годзе яны вярнуліся ў Вену. У Марыі і Максіміліяна было 16 дзяцей.

Дзеці[правіць | правіць зыходнік]

  • Ганна Аўстрыйская (1 лістапада 1549 — 26 кастрычніка 1580) — чацвёртая жонка караля Іспаніі Філіпа II, маці Філіпа III.
  • Фердынанд (28 сакавіка 1551 — 25 чэрвеня 1552)
  • Рудольф II (18 ліпеня 1552 — 20 студзеня 1612) — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
  • Эрнэст (15 ліпеня 1553 — 12 лютага 1595) — эрцгерцаг, штатгальтар Іспанскіх Нідэрландаў
  • Елізавета (5 чэрвеня 1554 — 22 студзеня 1592) — жонка караля Францыі Карла IX.
  • Марыя (27 ліпеня 1555 — 25 чэрвеня 1556)
  • Маціяс (24 лютага 1557 — 20 сакавіка 1619) — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
  • мёртванароджаны сын (20 кастрычніка 1557)
  • Максіміліян III (12 кастрычніка 1558 — 2 лістапада 1618) — эрцгерцаг, вялікі магістр Тэўтонскага ордэна і адміністратар Прусіі.
  • Альбрэхт VII (15 лістапада 1559 — 13 ліпеня 1621) — эрцгерцаг, штатгальтар Іспанскіх Нідэрландаў, муж іспанскай інфанты Ізабелы Клары Яўгеніі
  • Венцэль (9 сакавіка 1561 — 22 верасня 1578)
  • Фрыдрых (21 чэрвеня 1562 — 16 студзеня 1563).
  • Марыя (19 лютага 1564 — 26 сакавіка 1564)
  • Карл (26 верасня 1565 — 23 мая 1566)
  • Маргарэт (25 студзеня 1567 — 5 ліпеня 1633) — манашка
  • Элеанора (4 лістапада 1568 — 12 сакавіка 1580)
Імператар Максіміліян II з сям'ёй. Партрэт працы Джузэпэ Арчымбольда, каля 1553

Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]

Яна аказвала на сваіх сыноў, будучых імператараў Рудольфа і Маціяса, вялікі ўплыў. Марыя была дбайнай каталічкай і часта была нязгодна са сваім больш талерантным мужам. Пасля смерці мужа ў 1576 годзе яна вярнулася ў Іспанію ў 1582 г. Пасля вяртання яна сказала, што вельмі шчаслівая жыць у краіне, свабоднай ад ератыкоў.