Марыя Ганна Іспанская
| Марыя Ганна Іспанская María Ana de España |
||
| Марыя Ганна Іспанская з сынам Фердынандам | ||
|
||
|---|---|---|
| 1637 — 1646 | ||
| Папярэднік: | Элеанора Ганзага | |
| Пераемнік: | Марыя Леапальдзіна, эрцгерцагіня Аўстрыйская | |
| Нараджэнне: | 18 жніўня 1606 Эскарыял, Іспанія |
|
| Смерць: | 13 мая 1646 (39 гадоў) Лінц, Аўстрыя |
|
| Дынастыя: | Габсбургі | |
| Бацька: | Філіп III Іспанскі | |
| Маці: | Маргарыта Аўстрыйская | |
| Муж: | Фердынанд III, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі | |
| Дзеці: | Фердынанд IV Габсбург Марыяна Аўстрыйская Філіп Аўгуст Аўстрыйскі Максіміліян Томас Аўстрыйскі Леапольд I Аўстрыйскі Марыя Аўстрыйская |
|
Марыя Ганна Іспанская (ісп.: María Ana de España; 18 жніўня 1606, Эскарыял — 13 мая 1646, Лінц) — іспанская інфанта, першая жонка Фердынанда III, імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі і караля Венгрыі.
Бацькі [правіць]
Марыя Ганна была малодшай дачкой іспанскага караля Філіпа III і Маргарыты Аўстрыйскай. Малодшая сястра Ганны Аўстрыйскай і Філіпа IV. Старэйшая сястра кардынала-інфанта Фердынанда.
Шлюб [правіць]
Напачатку 1620-х гадоў Якаў I разглядаў Марыю Ганну як магчымую нявесту для свайго сына і спадчынніка Карла I. Карл I нават наведаў Мадрыд, каб сустрэцца з ёй. Аднак паколькі Карл I адмовіўся прыняць каталіцызм, а Марыя Ганна адмовілася выйсці замуж за ератыка, гэты саюзы не мог адбыцца.
20 лютага 1631 года Марыя Ганна выйшла замуж за свайго кузена, будучага імператара Фердынанда III, ад якога ў яе было 6 дзяцей.
Дзеці [правіць]
- Фердынанд IV (8 верасня 1633 — 9 ліпеня 1654).
- Марыяна Аўстрыйская (23 снежня 1634 — 16 мая 1696), жонка іспанскага караля Філіпа IV. Іх сын, Карл II — апошні з Габсбургаў на іспанскім прастоле.
- Філіп Аўгуст, эрцгерцаг Аўстрыі (1637—1639).
- Максіміліян Томас, эрцгерцаг Аўстрыі (1638—1639).
- Леапольд I (9 чэрвеня 1640 — 5 мая 1705), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
- Марыя Аўстрыйская (1646)