Марыя Ганна Аўстрыйская (1718–1744)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Ганна Элеанора Вільгельміна Іозефа Аўстрыйская
Maria Anna Eleonore Wilhelmine Josepha von Österreich
Партрэт 1727 года
Партрэт 1727 года
штатгальтар Аўстрыйскіх Нідэрландаў
1744—1744
Сумесна з Карл Аляксандр Латарынгскі (1744 — 1780)
Манарх Марыя Тэрэзія
Папярэднік Фрыдрых Аўгуст фон Гарах-Рорау
Пераемнік Карл Аляксандр Латарынгскі

Нараджэнне 18 верасня 1718(1718-09-18) ці 14 верасня 1718(1718-09-14)[1]
Смерць 16 снежня 1744(1744-12-16)[2][1] (26 гадоў)
Месца пахавання
Род Габсбургі
Бацька Карл VI Габсбург
Маці Елізавета Крысціна Браўншвейг-Вольфенбютэльская
Муж Карл Аляксандр Латарынгскі[d][3][4]
Дзеці stillborn daughter Lorraine[d]
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць арыстакратка
Узнагароды
Ордэн Зорнага крыжа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Ганна Элеанора Вільгельміна Іозефа Аўстрыйская (ням.: Maria Anna Eleonore Wilhelmine Josepha von Österreich, 18 верасня 1718 — 16 снежня 1744) — эрцгерцагіня Аўстрыйская, прынцэса Латарынгская, штатгальтар Нідэрландскі.

Марыя Ганна нарадзілася ў 1718 годзе ў венскім палацы Хофбург. Яна і яе старэйшая сястра Марыя Тэрэзія былі адзінымі выжылымі дзецьмі імператара Карла VI і яго жонкі Елізаветы Крысціны.

У 1725 годзе перамовы паміж аўстрыйскай і іспанскай галінамі дому Габсбургаў зрабілі Марыю Ганну магчымай нявестай інфанта Філіпа, якому тады было ўсяго 5 гадоў; гэты шлюб павінен быў умацаваць сувязі паміж Аўстрыяй і Іспаніяй. 30 красавіка 1725 года быў падпісаны дагавор, у адпаведнасці з якім аўстрыйская галіна адмаўлялася ад прэтэнзій на іспанскі трон, а іспанская галіна абавязалася выконваць Прагматычную санкцыю, якая гарантавала правы на аўстрыйскі трон Марыі Тэрэзіі. Аднак англа-іспанская вайна разбурыла амбіцыйныя планы Ізабелы Фарнезэ, і праект шлюбу паміж Марыяй Ганнай і Філіпам быў адменены.

Сама ж Марыя Ганна закахалася ў Карла Аляксандра Латарынгскага, які быў малодшым братам мужа Марыі Тэрэзіі, аднак для іх шлюбу было шмат перашкод, з прычыны таго, што яе бацька жадаў падабраць для яе больш палітычна выгодную партыю. Толькі пасля смерці імператара Карла яе маці дала дазвол на шлюб, які быў заключаны ў Вене 7 студзеня 1744 года ў Саборы Святога Аўгусціна.

Праз некалькі тыдняў пасля вяселля маладыя былі прызначаны штатгальтарамі Аўстрыйскіх Нідэрландаў. 3 лютага яны пакінулі Вену, і 24 сакавіка прыбылі ў да месца службы, сустрэтыя пышнай цырымоніяй. Праз два месяцы Карл Аляксандр адправіўся ваяваць з Прусіяй, а цяжарная Марыя Ганна засталася ў Бруселі, кіруючы тэрыторыяй разам з князем Каўніцам.

У кастрычніку 1744 года Марыя Ганна ў брусельскім палацы Карла Латарынгскага нарадзіла мёртвае дзіця. Гэтыя роды падарвалі яе здароўе, і 16 снежня 1744 года яна сканала. Марыя Ганна пахавана ў Імператарскім склепе ў Вене.

Зноскі

  1. а б Dr. Constant v. Wurzbach Habsburg, Maria Anna (Herzogin von Lothringen) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 7. — S. 26.
  2. Lundy D. R. Maria Anna Erzherzogin von Österreich // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://genealogy.euweb.cz/lorraine/lorraine5.html Праверана 22 студзеня 2016.
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]