Марыя Ганна Баварская, 1551—1608

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Марыя Ганна Баварская
Maria Anna von Bayern
Марыя Ганна Баварская
 
Нараджэнне: 21 сакавіка 1551(1551-03-21)
Мюнхен
Смерць: 29 красавіка 1608(1608-04-29) (57 гадоў)
Грац
Дынастыя: Вітэльсбахі
Габсбургі
Бацька: Альбрэхт V
Маці: Ганна Аўстрыйская
Муж: эрцгерцаг Карл Штырыйскі
Дзеці: Фердынанд, Ганна, Марыя Крысціна, Катарына, Елізавета, Фердынанд, Карл, Грэгорыя, Элеанора, Максіміліян Эрнст, Маргарыта, Леапольд, Канстанцыя, Марыя Магдалена, Карл

Марыя Ганна Баварская (ням.: Maria Anna von Bayern; 21 сакавіка 1551, Мюнхен29 красавіка 1608, Грац) — жонка эрцгерцага Карла II Штырыйскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Марыя Ганна была старэйшай дачкой герцага Баварыі Альбрэхта V і Ганны Аўстрыйскай. Яна была чацвёртым дзіцем у сям'і, сярод яе братоў і сясцёр былі Вільгельм V, Эрнст Баварскі, Фердынанд Баварскі і Марыя Максіміліяна.

Яе дзедам і бабкай па бацькаўскай лініі былі Вільгельм IV і Марыя Якоба Бадэнская, па матчынай лініі — Фердынанд I і Ганна Венгерская.

26 жніўня 1571 года ў Вене Марыя Ганна стала жонкай свайго дзядзькі Карла II (1540—1590). Пасля смерці Карла выхаваннем дзяцей (у прыватнасці, будучага імператара Фердынанда II) займаўся брат Марыі Ганны, герцаг Вільгельм V.[1]

Сканала Марыя Ганна Баварская 29 красавіка 1608 года, перажыўшы мужа на васямнаццаць гадоў.

Дзеці[правіць | правіць зыходнік]

На працягу 19 гадоў шлюбу нарадзіліся 15 дзяцей:

Зноскі

  1. Рыжов К. Все монархи мира. Западная Европа. — М.:Вече,1999. — С.497.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • HAMANN, Brigitte, Die Habsburger: Ein Biografisches Lexicon (Munich: Piper, 1988).
  • SÁNCHEZ, Magdalena, (2000) A Woman’s Influence: Archduchess Maria of Bavaria and the Spanish Habsburgs. In C. Kent, T.K. Wolber, C.M.K. Hewitt (Eds.) The lion and the eagle: interdisciplinary essays on German-Spanish relations over the centuries (pp. 91–107). New York: Berghahn Books.