Марыя Гёперт-Маер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Гёперт-Маер
Maria Goppert-Mayer
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1906(1906-06-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лютага 1972(1972-02-20)[1][2][…] (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Фрыдрых Гёперт[d][5]
Муж Джозеф Эдвард Маер[d][5][6]
Дзеці Maria Mayer[d]
Род дзейнасці фізік, вучоны-ядзершчык, выкладчыца ўніверсітэта, вучоная
Навуковая сфера фізіка[5], ядзерная фізіка[7], радыяактыўнасць[7], квантавая механіка[7], тэарэтычная фізіка[7], фізічная хімія[7], Фотахімія[7] і Статыстычная механіка[7]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Макс Борн
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Гёперт-Ма́ер (ням.: Maria Göppert-Mayer; 28 чэрвеня 1906, Катавіцы, Польшча — 20 лютага 1972, Сан-Дыега , ЗША) — амерыканскі фізік-тэарэтык, адна з двух жанчын-лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па фізіцы (палова прэміі за 1963 год, сумесна з Гансам Енсенам, «за адкрыцці, якія датычацца абалонкавай структуры ядра»; другую палову прэміі атрымаў Юджын Вігнер «за ўклад у тэорыю атамнага ядра і элементарных часціц, асабліва з дапамогай адкрыцця і прыкладанні фундаментальных прынцыпаў сіметрыі»).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Гётынгенскі ўніверсітэт (1930). З 1931 года ў розных універсітэтах ЗША, з 1946 года ў Інстытуце ядзерных даследаванняў імя Э.Фермі, з 1960 года прафесар Каліфарнійскага ўніверсітэта.

Навуковыя працы па ядзернай фізіцы, квантавай і статыстычнай механіцы, тэорыі крышталічнай рашоткі і фізічнай хіміі. Прадказала двухфатоннае паглынанне святла (1931) і падвойны бэта-распад (1935). Незалежна ад Г. Енсена прапанавала абалонкавую мадэль атамнага ядра. Член Амерыканскай АН і мастацтваў (1956).

Зноскі

  1. а б Maria Goeppert Mayer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Maria Goeppert-Mayer // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Гёпперт-Майер Мария // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Find a Grave — 1996. Праверана 17 красавіка 2023.
  5. а б в г д е Ogilvie M. B. The Biographical Dictionary of Women in Science: Pioneering Lives From Ancient Times to the Mid-20th CenturyRoutledge, 2003. — Vol. 1. — P. 510. — 798 p. — ISBN 978-1-135-96342-2
  6. http://www.nasonline.org/publications/biographical-memoirs/memoir-pdfs/mayer-maria.pdf — С. 311. Праверана 18 красавіка 2023.
  7. а б в г д е ё Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  8. а б в г д е https://history.aip.org/phn/11604031.html Праверана 26 сакавіка 2019.
  9. а б NNDB — 2002.
  10. https://search.amphilsoc.org/memhist/search?creator=Maria+Goeppert+Mayer&title=&subject=&subdiv=&mem=&year=&year-max=&dead=&keyword=&smode=advanced Праверана 26 сакавіка 2019.
  11. http://www.nasonline.org/member-directory/deceased-members/20000765.html Праверана 29 сакавіка 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 576 с.: іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]