Марыя Партугальская
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Марыя Мануэла Партугальская D. Maria Manuela de Portugal |
|
| Нараджэнне: | 15 кастрычніка 1527 Каімбра, |
|---|---|
| Смерць: | 12 ліпеня 1545 (17 гадоў) Вальядалід, Кастылія і Леон |
| Дынастыя: | Авіская дынастыя, Габсбургі |
| Бацька: | Жуан III Партугальскі |
| Маці: | Кацярына Аўстрыйская |
| Муж: | Філіп II Іспанскі |
| Дзеці: | Дон Карлас |
Марыя Партугальская (15 кастрычніка 1527, Каімбра — 12 ліпеня 1545, Вальядалід) — партугальская прынцэса, першая жонка караля Іспаніі Філіпа II.
Бацькамі Марыі былі кароль Партугаліі Жуан III і Кацярына Аўстрыйская.
Шлюбная цырымонія паміж Марыяй і Філіпам адбылася ў 1543 годзе. Паколькі яны былі блізкімі сваякамі, Філіп быў кузенам Марыі, для іх шлюбу патрабаваўся папскі дыспенс, які і быў без ускладненняў атрыманы. Яна нарадзіла спадкаемца прастола дона Карласа, які аднак быў фізічна і душэўна хворым, што магчыма з'яўлялася следствам блізкага сваяцтва з мужам. Марыя памерла неўзабаве пасля нараджэння сына.
| Гэта пачатак артыкула пра манарха, дынастыю або яе прадстаўніка. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |