Марыя Сцюарт, п'еса

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Літаратурны твор
Марыя Сцюарт
Maria Stuart

Schiller Maria Stuart 1801.jpg

Тытульны аркуш выдання 1801 года

Жанр:

трагедыя

Аўтар:

Фрыдрых Шылер

Мова арыгінала:

нямецкая

Год напісання:

1800

Публікацыя:

1801

Электронная версія

Wikisource-logo.svg Вікікрыніцы змяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

Мары́я Сцю́арт (ням.: Maria Stuart) — аналітычная трагедыя Фрыдрыха Шылера ў пяці дзеях. Сюжэт п'есы заснаваны на гісторыі жыцця шатландскай каралеўны Марыі Сцюарт.

Работа над творам была пачатая ў чэрвені 1779 года. У маі 1800 года былі скончаныя першыя чатыры дзеі трагедыі. Над апошняй пятай дзеяй Шылер працаваў у адасобленым замку Этэрсбург і здолеў скончыць твор сёлета 9 чэрвеня. Тэатральная прэм'ера «Марыі Сцюарт» адбылася 14 чэрвеня 1800 года на сцэне Веймарскага тэатра. У 1801 г выйшлі першыя два кніжныя выданні гэта п'есы[1].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Сярод крыніц, якія Шылер выкарыстоўваў для вывучэння гісторыі Англіі маюцца працы на англійскай, нямецкай, французскай і лацінскай мовах:

У характарыстыцы эпохі рэфармацыі і контррэфармацыі, асабліва ў характарыстыцы Марыі Сцюарт і ў адзнакі ролі Елізаветы ў смяротным пакаранні шатландскай каралеўны, Шылер абапіраўся на гістарычную працу Іагана Вільгельма Архенгольца[2]. Некаторыя спрэчныя моманты ў біяграфіі шатландскай каралеўны Шылер прыняў у асвятленні менавіта Архенгольца. Так, у Шылера Марыя вінаватая ў забойстве мужа, але не мае дачынення да змовы Бабінгтана. Яе захапленне графам Ботвелем успрымаецца, як гістарычны факт, у той час як французскі гісторык Брантом лічыць чуткі аб гэтай палкасці Марыі няслушнымі.

Акрамя таго, Шылер уводзіць у сваю драму тры негістарычных факта: каханне Лестэра і Марыі, змову Морцімера з мэтай гвалтоўнага разняволення Марыі з турмы і сустрэчу Марыі з Елізаветай[3].

Асобы[правіць | правіць зыходнік]

  • На баку Елізаветы
  • Елізавета, каралева Англіі
  • Уільям Сесіл, барон Берлі, вялікі лорд-скарбахавальнік
  • Граф Кент
  • Вільям Дэвісан, дзяржаўны сакратар
  • Эм'яс Полет, рыцар, ахоўнік Марыі
  • Дрэджэн Друры, другі ахоўнік Марыі
  • На баку Марыі
  • Марыя Сцюарт, каралева Шатландыі, у англійскай турме
  • Мортымер, пляменнік Полета
  • О'Келі, сябар Морцімера
  • Мельвіль, пакаёвы слуга Марыі
  • Ганна Кенэдзі, карміцелька Марыі
  • Маргарыта Керл, пакаёўка Марыі
  • Іншыя
  • Роберт Дадлі, граф Лестэр
  • Джордж Толбат, граф Шрусберы
  • Граф Абепін, французскі пасол
  • Граф Бельеўр, надзвычайны пасол Францыі
  • Бергаэн, ўрач Марыі
  • Шэрыф графства
  • Афіцэр каралеўскай варты
  • Французскія і англійскія кавалеры
  • Варта
  • Прыдворныя кавалеры каралевы Англіі
  • Слугі і служанкі каралева Шатландыі

Зноскі

  1. Шылер Ф. Вершы і балады. Драмы: З ням. / Уклад., прадм. і камент. Л. Баршчэўскага.— Мн.: Маст. літ., 1993.— С. 649—650
  2. Ф. П. Шиллер. Фридрих Шиллер. Жизнь и творчество, Гослитиздат, М. 1955. С. 317
  3. Ф. П. Шиллер. Фридрих Шиллер. Жизнь и творчество, Гослитиздат, М. 1955. С. 322

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]