Марыя Сяргееўна Бялінская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Сяргееўна Бялінская
Дата нараджэння 22 ліпеня 1906(1906-07-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 мая 1990(1990-05-03) (83 гады)
Муж Іосіф Львовіч Дорскі
Адукацыя
Прафесія
Тэатр
Узнагароды
Народны артыст Беларускай ССР
IMDb ID 7580555

Марыя Сяргееўна Бялінская (22 ліпеня 1906, г. Магілёў — 3 мая 1990[1]) — беларуская савецкая актрыса. Народная артыстка БССР (1953)[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве ў 1926 годзе. Працавала ў Беларускім тэатры імя Я. Коласа (у 1944 у складзе тэатральнай франтавой брыгады). У 1965-79 у Беларускім тэатры імя Я. Купалы[2].

Ролі[правіць | правіць зыходнік]

Выканаўца роляў гераінь, затым — характарных. У сцэнічным мастацтве Бялінскай мяккі лірызм арганічна спалучаўся з узвышшам і драматызмам[2].

У тэатры[правіць | правіць зыходнік]

Сярод лепшых роляў: Марына («Вайна вайне» Я. Коласа), Таццяна Марыч («Над Бярозай-ракой» П. Глебкі), Глушачыха («Людзі на балоце» паводле І. Мележа), Поля, Шурка («Мяшчане  (руск.)», «Ягор Булычоў і іншыя  (руск.)» М. Горкага), Марыя Антонаўна («Рэвізор  (руск.)» М. Гогаля), Афелія  (руск.)Гамлет» У. Шэкспіра), Марыя Аляксандраўна («Сям’я» І. Папова  (руск.)), Зіначка («Завея» Л. Лявонава  (руск.))[2].

У кіно[правіць | правіць зыходнік]

Здымалася ў эпізодах серыяла «Атланты і карыятыды  (руск.)» А. Гутковіча (1980) і фільма «Апошні хлеб» Б. Сцяпанава (1963)[3].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з тэатральным дзеячам Іосіфам Дорскім.

Зноскі

  1. Белорусские актёры театра и кино Архівавана 16 лістапада 2012.
  2. а б в г Белинская Мария Сергеевна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 49. — 737 с.
  3. Белинская Мария Сергеевна (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Театральная энциклопедия. Том 1/Глав. ред. С. С. Мокульский — М.: Советская энциклопедия, 1961.- 1214 стб. с илл., 12 л. илл.
  • Бялінская Марыя Сяргееўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 139. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]