Марыя Тэрэзія Іспанская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Тэрэзія Аўстрыйская (Іспанская)
ісп.: María Teresa de Austria
Сцяг Каралева-кансорт Францыі
9 чэрвеня 1660 — 30 ліпеня 1683
Папярэднік Ганна Аўстрыйская
Пераемнік Марыя Ляшчынская

Нараджэнне 10 верасня 1638(1638-09-10)[1][2][…]
Смерць 30 ліпеня 1683(1683-07-30)[1][2][…] (44 гады) ці 1683[3][4]
Месца пахавання
Род Дом Гасбургаў у Іспаніі[d] і Бурбоны
Імя пры нараджэнні ісп.: María Teresa de Austria y Borbón
Бацька Філіп IV
Маці Ізабела Бурбонская
Муж Людовік XIV[6][7]
Дзеці Людовік Вялікі Дафін[6], Marie Thérèse, Madame Royale[d], Philippe Charles, Duke of Anjou[d][8], Princess Anne Élisabeth of France[d][8], Princess Marie Anne of France[d][8] і Louis François, Duke of Anjou[d][8]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць рэгентка
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Тэрэзія Аўстрыйская (Іспанская) (ісп.: María Teresa de Austria; 10 верасня 1638 — 30 ліпеня 1683) — інфанта Іспаніі, жонка караля Францыі Людовіка XIV.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дачка караля Іспаніі Філіпа IV і Елізаветы Французскай была заручана з французскім каралём па ўмовах Пірэнейскага міру 1659 года, які паклаў канец франка-іспанскай вайне 1635—1659 гадоў. Яна атрымала ў пасаг 500 тыс. залатых экю, але адраклася за сябе і сваё нашчадства ад наследавання іспанскай кароны і іншых іспанскіх уладанняў.

Вяселле прайшло ў чэрвені 1660 года, але ўжо праз год кароль астудзеў да сваёй жонкі і завёў першую з доўгай чарады палюбоўніц. Пасля смерці бацькі Марыі Тэрэзіі, калі абяцаны пасаг так і не было атрымана, Людовік XIV абвясціў, што яе адмова ад наследавання анулёўваецца, і заваяваў частку Нідэрландаў, якія належалі Іспаніі. Каралева ўсе свае нягоды перажывала моўчкі, і калі яна сканала, Кароль-Сонца заявіў, што гэта была адзіная непрыемнасць, якую яна даставіла яму.

Унук Марыі Тэрэзіі і Людовіка XIV Філіп V стаў іспанскім каралём пасля вайны за іспанскую спадчыну.

Людовік XIV і Марыя Тэрэзія былі стрыечнымі братам і сястрой па дзвюх лініях: бацька Людовіка і маці Марыі Тэрэзіі былі роднымі братам і сястрой; бацька Марыі Тэрэзіі і маці Людовіка XIV таксама былі роднымі братам і сястрой.

Дзеці[правіць | правіць зыходнік]

  • Людовік Вялікі Дафін (1 лістапада 1661 — 14 красавіка 1711)
  • Ганна-Елізавета (18 лістапада 1662 — 30 снежня 1662)
  • Марыя-Ганна (16 лістапада 1664 — 26 снежня 1664)
  • Марыя-Тэрэза (2 студзеня 1667 — 1 сакавіка 1672)
  • Філіп-Карл (5 жніўня 1668 — 10 ліпеня 1671)
  • Людовік-Франсуа (14 чэрвеня 1672 — 4 лістапада 1672)

Зноскі

  1. а б Marie-Therese of Austria // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Maria Theresia, gen. Maria von Österreich // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Dictionary of Women Worldwide: 25,000 Women Through the Ages / A. Commire, D. KlezmerDetroit: Gale, Yorkin Publications, 2006. — 2572 p. — ISBN 978-0-7876-7585-1
  4. Czech National Authority Database Праверана 25 красавіка 2022.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. а б Kindred Britain
  7. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  8. а б в г Lundy D. R. The Peerage