Марыя Юзэфа фон Габсбург

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Марыя Юзэфа фон Габсбург (ням.: Maria Josepha von Habsburg, польск.: Maria Józefa Habsburżanka; 8 снежня 1699, Вена, Свяшчэнная Рымская імперыя17 лістапада 1757, Дрэздэн, Курфюрства Саксонія) — эрцгерцагіня аўстрыйская, каралева польская, вялікая княгіня літоўская, княгіня-электарка саксонская, жонка Аўгуста IIІ Прыгожага. З дому Габсбургаў.

Была дачкой нямецкага імператара Іосіфа І Габсбурга і Амаліі Вільгельміны фон Браўншвейг-Каленберг. Лічылася спакаеміцай свайго дзядзькі імператара Карла VI, але пасля нараджэння ў таго дачкі Марыі Тэрэзіі пазбавілася гэтага права.

Шлюб паміж Марыяй Юзэфай і Аўгустам адбыўся 20 жніўня 1719. Каранаваная на сталец Рэчы Паспалітай 20 студзеня 1734. Ад 1740 спрабавала зрабіць мужа нямецкім імператарам, для чаго намагалася стварыць хаўрус супраць Прусіі. З пачаткам Сямігадовай вайны ў адрозненні ад мужа засталася ў акупаваным Дрэздэне, дзе памерла ад апалектычнага ўдару. Пахаваная там у Саборы Святой Тройцы.

Была вельмі рэлігійнай, шмат дапамагала езуітам. Перадавала кляштарам і касцёлам шматлікія каштоўнасці.

Марыя Юзэфа разам з мужам мела 14 дзяцей.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]