Марыінскі тэатр
| Марыінскі тэатр | |
Фасад Марыінскага тэатра |
|
| Дата заснавання | 12 ліпеня 1783 |
|---|---|
| Ранейшыя назвы | Вялікі Каменны тэатр Ленінградскі дзяржаўны акадэмічны тэатр оперы і балета імя С. М. Кірава |
| Дырэктар | Валерый Гергіяў |
| Мастацкі кіраўнік | Валерый Гергіяў |
| Галоўны дырыжор | Валерый Гергіяў |
| Галоўны хормайстар | Андрэй Пятрэнка |
| http://www.mariinsky.ru/ru | |
| Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 7810111000 |
Марыінскі тэатр (з 1934 па 1992 год - Ленінградскі дзяржаўны акадэмічны тэатр оперы і балета імя С. М. Кірава) — тэатр Санкт-Пецярбурга, адлічвае сваю гісторыю ад заснаванага ў 1783 годзе па загадзе імператрыцы Кацярыны Вялікай Вялікага тэатра, які размяшчаўся ў будынку, пазней перабудаваным пад Санкт-Пецярбургскую кансерваторыю. Уваходзіў у склад Імператарскіх тэатраў Расіі.
12 ліпеня 1783 года быў выдадзены Указ аб зацвярджэнні тэатральнага камітэта «для кіравання відовішчамі і музыкай». 5 кастрычніка ўрачыста адкрыты Вялікі Каменны тэатр на Карусельнай плошчы, ад якога вядзе адлік гісторыя тэатра. Пазней Карусельная плошча змяніла назву на Тэатральную.
У 1859 годзе згарэў размешчаны насупраць Вялікага тэатра Тэатр-цырк. На яго месцы архітэктар Альберта Кавос пабудаваў новы тэатр, які быў названы Марыінскім ў гонар жонкі Аляксандра II імператрыцы Марыі Аляксандраўны. Першы тэатральны сезон у новым будынку адкрыўся 2 кастрычніка 1860 «Жыццём за цара» Глінкі. У 1886 годзе стары будынак тэатра быў перабудаваны пад кансерваторыю, а рэпертуар цалкам перанесены на сцэну Марыінскага тэатра. У 1920 годзе тэатр змяніў назву на «Дзяржаўны акадэмічны тэатр оперы і балета (ДАТОБ), з 1935 года яму было прысвоена імя С. М. Кірава.
16 студзеня 1992 тэатру вярнулі яго гістарычную назву.
Літаратура [правіць]
- Марыінскі тэатр // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. Мінск, 2000. С. 155
| Тэатры оперы і балета | |
|---|---|
| Азербайджан |
|
| Аўстралія |
|
| Беларусь |
|
| Італія |
|
| Мексіка |
|
| Расія |
|
| Швецыя |
|
| Тэатры Расіі | |
|---|---|
| Масква |
|
| Санкт-Пецярбург |
|
| Саратаў |
|
Шаблон:Галоўныя дырыжоры Марыінскага тэатра
| Гэта пачатак артыкула пра тэатр. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |