Маскарадны неўскі кот

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Маскарадная неўская котка)
Маскарадны неўскі кот
Паходжанне
Краіна  СССР
Год 1988
Класіфікацыя FIFe
Катэгорыя II - semilonghair
Стандарт NEM
Класіфікацыя WCF
Катэгорыя 2 — Semi-Longhair
Стандарт SIB
Пароды кошак на Вікісховішчы

Маскарадная неўская котка — парода напаўдаўгапоўсных котак, атрыманая ўпершыню ў СССР ў выніку скрыжавання сіямскай пароды з сібірскай.

Вонкавы выгляд[правіць | правіць зыходнік]

Маскарадная неўская котка выглядае як сібірская котка белага колеру з плямамі ў характэрных месцах (гэтыя месцы супадаюць з аналагічнымі ў сіямскіх котак).

Цела[правіць | правіць зыходнік]

Цела сярэдняй даўжыні, моцнае, мускулістае, спіна крыху вышэй за карак, з бочкападобным, цвёрдым жыватом, што стварае адчуванне значнай вагі, сапраўды прыходзіць з узростам. Ногі сярэдняй даўжыні. Заднія крыху даўжэйшыя за пярэднія, з масіўным касцяком. Лапы вялікія і круглявыя, з абавязковым пушком паміж пальцаў. Хвост шырокі ў аснове, крыху звужаецца да прытуплення кончыка. Касцяк дужы. Мускулатура самавітая, магутная. Шыя аб'ёмная.

Нораў[правіць | правіць зыходнік]

У залежнасці ад настрою, яна, як і сібірская котка, можа лашчыцца да гаспадара, а можа паводзіць сябе незалежна і не падыходзіць да яго.