Маска Агамемнана

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
MaskeAgamemnon.JPG
Маска Агамемнана, 1550—1500 гг. да н.э.
Золата.
Нацыянальны археалагічны музей, Афіны

«Маска Агамемнана» — залатая пахавальная маска сярэдзіны другога тысячагоддзя да нашай эры, знойдзеная ў 1876 годзе ў Мікенах Генрыхам Шліманам. Сваю назву атрымала ад легендарнага цара Агамемнана, паколькі Шліман быў упэўнены, што знайшоў яго магілу. Аднак па часе стварэння маска з'яўляецца больш старажытнай.

Маска была знойдзена падчас раскопак поруч з Ільвінымі варотамі, на заходнім баку мікенскіх умацаванняў. Шліман выявіў групу пахаванняў (магільны круг А), якая складаецца з пяці шахтавых грабніц. У іх было знойдзена 19 шкілетаў (8 мужчынскіх, 9 жаночых, 2 дзіцячых). Твары некаторых мужчын былі пакрыты залатымі маскамі. Акрамя іх, у пахаваннях былі знойдзены залатыя дыядэмы, спражкі, завушніцы і залатыя шалі для «ўзважвання душ». Агульная вага залатых скарбаў склала 15 кілаграм.

Шліман быў упэўнены, што знайшоў грабніцу легендарнага цара. Каралю Грэцыі ён пісаў: «З найвялікшай радасцю паведамляю Вашай Вялікасці, што мне атрымалася знайсці пахаванні, у якіх былі пахаваны Агамемнан, Касандра, Эўрымедон і іх сябры, забітыя падчас трапезы Клітэмнестрай і яе палюбоўнікам Эгістам». У грабніцах было знойдзена 5 залатых пахавальных масак, апошнюю з іх па часе выяўлення Шліман звязаў з легендарным царом Мікен.

Маска адлюстроўвае твар пажылога барадатага чалавека з тонкім носам, блізка пасаджанымі вачамі і буйным ротам. Твар адпавядае індаеўрапейскаму тыпу. Кончыкі вусоў падняты ўгару ў форме паўмесяца, каля вушэй бачны бакенбарды. Маска мае адтуліны для ніткі, якой яе мацавалі да твару нябожчыка.

Усе знойдзеныя ў грабніцах артэфакты, уключаючы маску Агамемнана, знаходзяцца ў экспазіцыі Нацыянальнага археалагічнага музея Афін. У археалагічным музеі Мікен выстаўлена копія маскі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Commons
  • Спафари Э., Петропулу К. Коринф. Микены. Археологические памятники и музеи — Афины, 2006. — С. 38-39.
  • Керам К. Маска Агамемнона // Боги, гробницы и ученые — СПб, 1994.