Масква, ракетны крэйсер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
«Масква» у 1979
«Масква» у 2009

Масква (раней — «Слава») — ваенны ракетны крэйсер Чарнаморскага флоту Расіі праекту 1164 «Атлант». Пабудаваны на суднабудаўнічым заводзе імя 61 камунара ў Мікалаеве. Прызначаны для нанясення ўдараў па буйных надводных караблях суперніка, забяспечвае баявую ўстойлівасць карабельных супрацьлодачных груп. Супрацьпаветраная абарона выдаленых злучэнняў, агнявая падтрымка дэсанта.

Спушнаны на воду ў 1976 годзе. Уведзены ў строй у 1979. Вадазмяшчэнне 9 800 т (поўнае 11 490 т). Даўжыня 186,4 м, шырыня 20,8 м, вышыня 42,5 м, асадка 8,4 м. Хуткасць 32 вузла (эканомная 16 вузлоў). Аўтаномнасць плавання поўная (30 вузл.):2500 міль, эканомная: 6000 міль, 30 сутак. Экіпаж 510 чалавек.

Шаблон:Крэйсеры тыпу Слава