Маскоўскі аўтавакзал (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Маскоўскі аўтавакзал, Мінск)
Славутасць
Маскоўскі аўтавакзал
53°55′43″ пн. ш. 27°38′13″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 1999
Дата скасавання 2014
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маскоўскі аўтавакзал — былы аўтавакзал у Мінску. Знаходзіўся на перакрыжаванні пр. Незалежнасці і вул. Філімонава, ва ўсходняй частцы гораду. Дакладны адрас: вул. Філімонава, 63.

Аўтавакзал абслугоўваў міжнародныя, міжгарадскія і прыгарадныя маршруты Віцебскага і Маскоўскага напрамкаў і Нацыянальны аэрапорт «Мінск-2». Быў разлічаны на абслугоўванне 15 тысячаў пасажыраў у суткі. На тэрыторыі вакзала працавала дыспетчарская станцыя, разваротнае кальцо для аўтобусаў і тралейбусаў, зала чаканняў, кавярні, гандлёвыя кропкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Існуюць звесткі, што дэ-факта аўтавакзал «Маскоўскі» пачаў сваё існаванне з 1962 г. як філіял аўтавакзала «Цэнтральны»[1]. Але праект будаўніцтва замест невялікага павільёна комплексу будынкаў дарог і камунікацый быў распрацаваны толькі да 1990 г. З-за браку фінансавання будаўніцтва скончылася толькі ў 1999 годзе. Праект атрымаў тытул самага характэрнага постмадэрнісцкага аб’екту беларускай архітэктуры[2] і гран-пры на рэспубліканскім конкурсе «Брэст-99».

Згодна парталу TOURIST.BY на момант эксплуатацыі вакзала яго структруру складалі: «касы, кавярня на 60 месцаў, адкрытыя міні-кавярні, гасцініца для вадзіцеляў, цырульня, гандлёвыя кропкі, залы чакання[3]». Тая ж крыніца паведамляе, што за суткі вакзал мог абслугоўваць да 15 тыс. чал. а за гадзіну з вакзала адпраўляліся да 60 аўтобусаў[4].

У 2014 годзе стала вядома пра рашэнне знесці Аўтавакзал, на месцы якога планавалася пабудаваць новы комплекс расійскай кампаніі «Газпрам», а на скрыжаванні вуліцы Філімонава і праспекта Незалежнасці — транспартную развязку. З красавіка таго года аўтобусы прыгарадных маршрутаў былі перанесены ў аўтобусна-тралейбуснае дэпо на вуліцы Славінскага[5], а таксама некалькі адкрытых пляцовак ля Нацыянальнай бібліятэкі і станцыі метро «Уручча». Летам 2014 г. пачаўся знос комплекса будынкаў і камунікацый Аўтавакзала. На былой тэрыторыі вакзала па цяперашні час будуецца комплекс «Газпрама». Развязка на скрыжаванні вул. Філімонава і пр. Незалежнасці была пабудавана ў канцы чэрвеня 2016 г.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]