Масляк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Масляк
Suillus granulatus.jpg
Масляк летні, або зярністы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Suillus Gray 1821

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
NCBI   5379
EOL   18511392
MB   18623

Маслякі́ (Suillus) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства балетавых.

Адрозніваецца каля 50 відаў, усе ядомыя. Пашыраны ў Еўразіі, Амерыцы, Аўстраліі; на Беларусі 5 відаў: масляк балотны, масляк летні, або зярністы, масляк лістоўнічны, масляк позні і масляк шэры. Трапляюцца пераважна ў хваёвых лясах. Пладовыя целы з'яўляюцца з мая па кастрычнік.

Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 5—10 см, гладкая, ліпка-слізкая, белаватая, шараватая, бурая, жоўтая, жоўта-бурая. Ножка суцэльная, цыліндрычная, часта з кольцам. Спараносны слой трубчасты, прырослы. Мякаць тоўстая, мяккая, з прыемным пахам і смакам. Споры эліпса-верацёнападобныя, гладкія, светлыя, жаўтавата-бураватыя.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Колас С. Маслякі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).