Мастацтвазнаўства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Мастацтвазнаўства — комплекс навуковых дысцыплін, якія вывучаюць мастацтва (пераважна выяўленчае) і мастацкую культуру грамадства ў цэлым, асобныя віды мастацтва і іх стаўленне да рэчаіснасці, сукупнасць пытанняў формы і зместу мастацкіх твораў. Мастацтвазнаўства складаецца з тэорыі і гісторыі мастацтва, а таксама мастацкай крытыкі.

Першыя спробы стварыць тэорыю мастацтва прадпрымаліся яшчэ ў антычную эпоху, напрыклад, Платонам і Арыстоцелем. Сярод прац антычных вучоных сустракаюцца практычныя кіраўніцтвы па мастацтве (Вітрувій), і апісанні мастацкіх помнікаў (Паўсаній, Філастрат). Вялікі трактат па антычным мастацтве напісаў Пліній Старэйшы. Шэраг прац у гэтым кірунку з'явіўся ў эпоху Адраджэння. Галоўная вяха — «Жыццяпісы найбольш знакамітых жывапісцаў, разьбяроў і дойлідаў» Джорджа Вазары.

Сістэматызаванае вывучэнне твораў мастацтва, якое прадугледжвае самастойная галіна навукі, з'явілася параўнальна нядаўна. Адной з першых па гэтым прадмеце стала праца І. Вінкельмана «Гісторыя мастацтва старажытнага свету». Каштоўны ўнёсак у развіццё гэтай навукі ўнеслі заходнееўрапейскія асветнікі XVIII ст. Дэні Дзідро, Г. Э. Лесінг і інш.

У XIX—XX стст. мастацтвазнаўства атрымала шырокае развіццё, у навуцы склаўся цэлы шэраг школ і кірункаў. Фундаментальныя даследаванні ў вобласці мастацтвазнаўства былі выкананы Вільгельмам Любке, Антонам Шпрынгерам, Карлам Верманам (Германія), Эжэнам Віёле-ле-Дзюкам, Гастонам Масперо (Францыя), Якабам Буркхартам (Швейцарыя).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каган М. С. Морфология искусства. — Л.: Искусство, 1972. — 440 с. — 20 000 экз.