Мастэрс 1988 (снукер)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мастэрс 1988, снукер)
Мастэрс 1988
Сезон 1987/1988
Тэрміны 24 — 30 студзеня 1988
Арэна «Уэмблі канферэнц-цэнтр»
Горад Лондан
Краіна Англія
Спонсар Benson and Hedges
Фармат Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £225,000
Прызавыя пераможцы £56,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Паўночнай Ірландыі Дэніс Тэйлар
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Стыў Дэвіс
Фіналіст Сцяг Англіі Майк Халет
Лік 9:0
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 16
Колькасць матчаў 15
Колькасць соценных серый 2
Найвышэйшая серыя 126 (Стыў Дэвіс)
←1987Мастэрс1989→

Мастэрс 1988 (англ.: Masters 1988, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1988 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 24 па 30 студзеня 1988 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 14-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £225,000 (на £25,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £56,000 атрымаў пераможца.

У турніры прыняло ўдзел 16 гульцоў, якія займалі вышэйшыя пазіцыі у сусветным рэйтынгу. Яны ўсе пачалі турнір са стадыі 1/8 фіналу без якіх-небудзь папярэдніх матчаў.

Стыў Дэвіс выйграў свой другі трафей на Мастэрс, у фінальным матчы усухую разграміўшы Майка Халета - 9:0.