Мастэрс 2014, снукер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці


Мастэрс 2014
Фота
Сезон: 2013/2014
Тэрміны: 12 — 19 студзеня 2014
Арэна: «Аляксандра-палац»
Горад: Лондан
Краіна: Англія
Арганізацыя: WPBSA
Спонсар: Dafabet
Фармат: Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд: £600,000
Прызавыя пераможцы: £200,000
Мінулы чэмпіён: Сцяг Англіі Марк Сэлбі
Фінал
Пераможца: Сцяг Англіі Роні О'Саліван
Фіналіст: Сцяг Англіі Марк Сэлбі
Лік: 10:4
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў: 16
Колькасць матчаў: 15
Колькасць фрэймаў: 143
Колькасць соценных серый: 16
Вышэйшая серыя: 138 (Марка Фу)
←2013 2015→

Мастэрс 2014 (англ.: Masters 2014, таксама вядомы як Dafabet Masters 2014 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеру, які праходзіў з 12 па 19 студзеня 2014 года ў «Аляксандра-палацы», у Лондане. Турнір стаў саракавым розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Упершыню турнір Мастэрс спансавала кампанія Dafabet. Прызавы фонд турніру склаў £600,000 (на £100,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £200,000 (на £25,000 больш, чым у мінулым годзе) атрымаў пераможца.

У турніры прынялі ўдзел 16 гульцоў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў афіцыйным рэйтынгу. Яны ўсе пачалі турнір са стадыі 1/8 фіналу без якіх-небудзь папярэдніх матчаў. Замест Грэма Дота, які займаў шаснаццатую пазіцыю ў сусветным рэйтынгу, у турніры прыняў удзел Роні О'Саліван - пасеяны пад другім нумарам у якасці дзейнага чэмпіёна свету (нягледзячы на тое, што О'Саліван не з'яўляўся гульцом топ-16).

Леташні чэмпіён турніру - Марк Сэлбі, не змог абараніць тытул, саступіўшы ў фінале Роні О'Салівану, які выйграў свой ​​пяты Мастэрс, з лікам 4:10. На шляху да фіналу О'Саліван абыграў Роберта Мілкінса (6:1), Рыкі Уолдэна (6:0) і Стывена Магуайра (6:2), прайграўшы на турніры ўсяго 7 фрэймаў. Па колькасці перамог на Мастэрс Роні саступае толькі шатландцу Стывену Хендры, які выйграў 6 розыгрышаў турніру. Такім чынам, ён выйграў 53-і прафесійны тытул і 14-ы тытул "трайной кароны" ў сваёй кар'еры. Па перамогам на турнірах трайной кароны О'Саліван саступае толькі Стывену Хендры (18 тытулаў) і Стыву Дэвісу (15 тытулаў). Вышэйшы брэйк на Мастэрс 2014 аформіў Марка Фу ў матчы першага раўнда супраць Джада Трампа - 138 ачкоў.

Прызавыя грошы[правіць | правіць зыходнік]

У 2014 годзе спонсарам турніру Мастэрс стаў онлайн-сэрвіс Dafabet. Прызавы фонд турніру вырас у параўнанні з 2013 годам на £100,000 і склаў £600,000. Таксама на £25,000 выраслі і прызавыя пераможцы, якія складалі ўжо £200,000.

Дасягненне Прызавыя
Пераможца
£200,000
Фіналіст
£90,000
Паўфіналісты
£50,000
Чвэрцьфіналісты
£25,000
1/8 фіналу
£12,500
Вышэйшы брэйк
£10,000
Агульны прызавы фонд
£600,000

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Пасеў гульцоў на Мастэрс быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 9 снежня 2013 года (пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі 2013 года). Першы і другі нумары пасеву заўсёды атрымліваюць дзеючы чэмпіён (Марк Сэлбі) і чэмпіён свету (Роні О'Саліван) адпаведна. Паколькі О'Саліван не з'яўляецца гульцом топ-16, то шаснаццатаму нумару сусветнага рэйтынгу (Грэму Доту) не знайшлося месца сярод удзельнікаў.

Двухразовы чэмпіён Мастэрс шатландзец Джон Хігінс прыняў удзел у турніры ўжо дваццаты раз запар. Такім чынам, ён паўтарыў дасягненне Стыва Дэвіса, які ўдзельнічаў на дваццаці турнірах запар з 1981 па 2000 год. Шасціразовы чэмпіён Стывен Хендры прымаў удзел на 23 турнірах запар (з 1989 па 2011). Рэкардсменам па гэтым паказчыку з'яўляецца Джымі Уайт з 26 удзеламі на Мастэрс запар (з 1982 па 2007).

Дэбютант турніру Роберт Мілкінс стаў 83-м удзельнікам турніру Мастэрс з 1975 года.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Мастэрс.

Леташні пераможца
Чэмпіён свету
Дэбютант турніру
П Р Гулец ДН Дэбют Лепшы рэзультат АС М В П Ф ВФ ПФ 50+ 100+ ВС Ф/100+ Ф/50+ ПГ (£)[у 1]
1 2 Сцяг Англіі Марк Сэлбі 19.06.1983 2008 Перамога (2008, 2010, 2013) 6 19 16 3 84,2% 213 122 91 57,3% 85 19 141 11,2 2,51 585,000
2 24 Сцяг Англіі Роні О'Саліван 05.12.1975 1994 Перамога (1995, 2005, 2007, 2009) 19 52 37 15 71,2% 535 307 228 57,4% 221 51 143 10,5 2,42 1,060,000
3 1 Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 11.02.1982 2004 Перамога (2012) 8 17 10 7 58,8% 173 91 82 52,6% 63 18 140 9,61 2,75 320,000
4 3 Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй 01.04.1987 2004 Перамога (2011) 9 21 13 8 61,9% 200 109 91 54,5% 87 19 147 10,5 2,3 306,500
5 4 Сцяг Англіі Джад Трамп 20.08.1989 2009 1/2 фіналу (2012) 3 6 3 3 50% 54 26 28 48,1% 19 6 140 9 2,84 53,500
6 5 Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 13.03.1981 2005 1/2 фіналу (2007, 2009, 2010) 9 16 7 9 43,8% 150 72 78 48% 42 13 142 11,5 3,57 165,000
7 6 Сцяг Англіі Бары Хокінс 23.04.1979 2007 1/8 фіналу (2007, 2013) 3 3 0 3 0% 28 10 18 35,7% 7 1 109 28 4 23,000
8 7 Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 21.05.1976 2006 1/8 фіналу (2006, 2012, 2013) 4 5 1 4 20% 51 23 28 45,1% 8 0 86 6,38 36,000
9 8 Сцяг Англіі Шон Мёрфі 10.08.1982 2001 Фінал (2012) 9 19 10 9 52,6% 186 95 91 51,1% 65 13 139 14,3 2,86 224,000
10 9 Сцяг Ганконга Марка Фу 08.01.1978 2000 Фінал (2011) 7 13 6 7 46,2% 119 55 64 46,2% 37 8 136 14,9 3,22 159,500
11 10 Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 22.02.1986 2009 1/2 фіналу (2011) 5 11 6 5 54,5% 106 58 48 54,7% 38 6 138 17,7 2,79 97,000
12 11 Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 11.11.1982 2009 1/8 фіналу (2009, 2013) 2 3 1 2 33,3% 29 15 14 51,7% 8 0 94 3,63 23,000
13 12 Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 18.05.1975 1995 Перамога (1999, 2006) 19 40 23 17 57,5% 385 205 180 53,2% 122 19 140 20,3 3,16 687,000
14 13 Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 06.03.1976 2014 0 0 0 0 0 0 0
15 14 Сцяг Англіі Марк Дэвіс 12.08.1972 2003 1/8 фіналу (2013) 2 2 0 2 0% 19 7 12 36,8% 4 2 107 9,5 4,75 21,000
16 15 Сцяг Англіі Джо Пэры 13.08.1974 2003 1/8 фіналу (2003, 2009, 2010) 5 5 0 5 0% 42 12 30 28,6% 6 1 105 42 7 64,750
  1. Лічацца без уліку бонусных прызавых за лепшы брэйк турніру

Рэферы[правіць | правіць зыходнік]

Лёсаванне[правіць | правіць зыходнік]

Лёсаванне турніру Мастэрс было праведзена 8 снежня 2013 года ў перапынку фінальнага матча чэмпіянату Вялікабрытаніі паміж Маркам Сэлбі і Нілам Робертсанам. Кароткую цырымонію на арэне Barbican Centre у Ёрку правялі былы снукерыст і трохразовы фіналіст турніру Мастэрс Джон Пэрат і старшыня WPBSA Джэйсан Фергюсан. Працэс заключаўся ў тым, што яны па чарзе даставалі з мяшочкаў невялікія шары з нумарамі ад 1 да 16, кожны з якіх азначаў нумар пасеву пэўнага гульца. У сваю чаргу ў мяшочку Пэрата былі нумары ад 1 да 8, а ў Фергюсана - нумары ад 9 да 16, так як фармат першага раўнда Мастэрс ўключае ў сябе матчы першых васьмі сеяных супраць астатніх гульцоў. Такім чынам, адразу вызначаліся пары 1/8 фіналу турніру Мастэрс.

Вынікі лёсавання[правіць | правіць зыходнік]

Гулец з першай васьмёркі Лік асабістых сустрэч (рэйт.турніры) Гулец з другой васьмёркі
Марк Сэлбі (1)
Сцяг Англіі Англія
13-2 (4-0) Марк Дэвіс (15)
Сцяг Англіі Англія
Джад Трамп (5)
Сцяг Англіі Англія
7-3 (2-1) Марка Фу (10)
Сцяг Ганконга Ганконг
Роні О'Саліван (2)
Сцяг Англіі Англія
3-1 (3-0) Роберт Мілкінс (14)
Сцяг Англіі Англія
Сцюарт Бінэм (8)
Сцяг Англіі Англія
4-8 + 1 нічыя (1-5) Джон Хігінс (13)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
Стывен Магуайр (6)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
10-2 (5-2) Джо Пэры (16)
Сцяг Англіі Англія
Ніл Робертсан (3)
Сцяг Аўстраліі Аўстралія
10-6 (2-1) Марк Ален (11)
Сцяг Паўночнай Ірландыі Паўночная Ірландыя
Дзін Дзюньхуэй (4)
Сцяг Кітая КНР
8-9 + 1 нічыя (3-5) Шон Мёрфі (9)
Сцяг Англіі Англія
Бары Хокінс (7)
Сцяг Англіі Англія
7-7 (2-3) Рыкі Уолдэн (12)
Сцяг Англіі Англія

Сцяг Англіі Марк СэлбіСцяг Англіі Марк Дэвіс[правіць | правіць зыходнік]

Марк Сэлбі і Марк Дэвіс упершыню сустрэліся тварам да твара ў 2007 годзе, у кваліфікацыі на адкрыты чэмпіянат Кітая. Сэлбі яшчэ не быў праслаўлены будучым фіналам чэмпіянату свету супраць Хігінса, і ў цяжкім матчы атрымаў верх - 5:4, зрабіўшы дзве соценныя серыі. Яны не сустракаліся пасля гэтага да ліпеня 2010 года, калі іх шляхі перасекліся на другім этапе PTC, дзе перамогу зноў атрымаў Марк Сэлбі - 4:1. У асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру яны ўпершыню сустрэліся на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі 2011 года, у 1/8 фіналу, дзе Сэлбі атрымаў перамогу з лікам 5:3. Увогуле Марк Сэлбі выйграў у Дэвіса 9 раз запар да таго, як другі абыграў "веселуна" ў фінале Championship League 2012 - 3:1 (дарэчы яны сустракаліся і на групавым этапе гэтага турніру, дзе Сэлбі выйграў усухую - 3:0). Самы важны з іх матчаў адбыўся на паўфінальнай стадыі чэмпіянату Вялікабрытаніі 2012 года, дзе Сэлбі атрымаў упэўненую перамогу з лікам 9:4. Другі раз у сваёй кар'еры Марк Дэвіс атрымаў верх над Сэлбі ў іх апошнім матчы да Мастэрс, на чэмпіянаце свету па снукеру з шасцю чырвонымі шарамі 2013 года. Дэвіс выйграваў гэты турнір тройчы, уключаючы 2013 год, і з'яўляецца прызнаным майстрам у гэтым відзе снукера. На стадыі паўфіналу Марк Сэлбі быў пераможаны - 4:7. На турнірах Мастэрс гульцы не сустракаліся.

Сцяг Англіі Джад ТрампСцяг Ганконга Марка Фу[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Марка Фу сустрэўся з тады яшчэ сямнаццацігадовым Джадам Трампам у 2007 годзе ў апошнім кваліфікацыйным раўндзе на адкрыты чэмпіянат Кітая. Тады Марка атрымаў упэўненую перамогу з лікам 5:2, і з таго часу яму не ўдавалася зламаць Трампа на рэйтынгавых турнірах. Другі раз яны сышліся ў прэм'ер-лізе 2009, дзе ўдача ўсміхнулася Джаду - 4:2. У 2010 годзе на турніры Championship League снукерыст з Ганконга апошні раз выйграў у Джада Трампа з лікам 3:1. А англічанін абыгрываў Фу з таго часу пяць разоў. У 2011 годзе ў 1/16 фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая Трамп выйграў з лікам 5:3. Самым буйным матчам паміж гульцамі стаў матч 1/8 чэмпіянату свету 2013 года. Джад Трамп атрымаў перамогу з лікам 13:7, выйграўшы пяць фрэймаў запар з ліку 8:7. Апошні раз Трамп і Фу сустракаліся ў лістападзе 2013 года на запрашальным турніры Champion of Champions, дзе англічанін упэўнена адолеў суперніка - 4:1. На турнірах Мастэрс гульцы не сустракаліся.

Сцяг Англіі Роні О'СаліванСцяг Англіі Роберт Мілкінс[правіць | правіць зыходнік]

Перавага О'Салівана над Робертам Мілкінсам у папярэдніх сустрэчах з'яўляецца больш, чым пераканаўчай. У 2000 годзе гульцы ўпершыню сустрэліся на турніры Гран-пры ў 1/8 фіналу, дзе Роні О'Саліван выйграў з лікам 5:1. На чэмпіянаце свету ў 2002 годзе ён разграміў Мілкінса - 13:2. Адзіны раз, калі Роберт святкаваў перамогу, адбыўся на турніры Snooker Shoot-Out у 2011 годзе, фармат якога ўключае ў сябе матчы, якія складаюцца з аднаго фрэйма. Гэты фрэйм ​​і застаўся за Робертам Мілкінсам. Гульцы таксама перасекліся за паўтара месяцы да Мастэрс на чэмпіянаце Вялікабрытаніі. Роні абыграў суперніка, не аддаўшы ні адной партыі - 6:0. Такім чынам, за чатыры сустрэчы Мілкінс здолеў выйграць усяго чатыры фрэйма (калі лічыць фрэйм-матч на Shoot-Out) супраць 24 выйграных партый праціўніка. У 2014 годзе Роберт Мілкінс упершыню здолеў патрапіць на турнір Мастэрс, дзякуючы стабільным выступам у сезоне 2012/2013, а таксама двум рэйтынгавым паўфіналам у пачатку сезона 2013/2014 (Wuxi Classic і адкрыты чэмпіянат Аўстраліі). Аднак, О'Саліван на момант турніру на 11 радкоў ніжэй у рэйтынгу, чым яго апанент (24 і 13 месцы адпаведна).

Сцяг Англіі Сцюарт БінэмСцяг Шатландыі Джон Хігінс[правіць | правіць зыходнік]

Да турніру Мастэрс Джон Хігінс і Сцюарт Бінэм сустракаліся паміж сабой 13 разоў, у тым ліку 6 разоў на рэйтынгавым узроўні. Упершыню яны сышліся на адкрытым чэмпіянаце Уэльса ў 1999 годзе на стадыі 1/8 фіналу, дзе ў напружаным матчы англічанін атрымаў перамогу з лікам 5:4. Гэтая перамога стала адзінай перамогай Сцюарта над Хігінсам у рэйтынгавым матчы. Праз год яны сустрэліся на гэтым жа турніры, але ўжо на стадыі 1/16 фіналу, і на гэты раз сухую перамогу святкаваў Джон Хігінс - 5:0. У трэці раз яны сустрэліся праз 5 гадоў на турніры Гран-пры 2005, дзе Джон зноў упэўнена перамог з лікам 5:1 у чвэрцьфінальным матчы. У 2006 годзе Хігінс адолеў Бінэма ў трэці раз на адкрытым чэмпіянаце Кітая ў 1/16 фіналу з лікам 5:4. У 2011 годзе іх шляхі перасекліся на стадыі 1/8 фіналу турніру Шанхай Мастэрс. На той момант дзеючы чэмпіён свету Джон упэўнена ўзяў верх - 5:2. У 2013 годзе гульцы двойчы сустракаліся паміж сабой, і абодва разы выйграваў шатландскі снукерыст: у 1/8 фіналу рэйтынгавага турніру World Open Джон не аддаў суперніку ні аднаго фрэйма - 5:0, а на чэмпіянаце свету па снукеру з шасцю чырвонымі шарамі Хігінс выйграў з лікам 5:3. На турнірах Мастэрс гульцы не сустракаліся.

Сцяг Шатландыі Стывен МагуайрСцяг Англіі Джо Пэры[правіць | правіць зыходнік]

Стывен Магуайр і Джо Пэры сустракаліся паміж сабой да турніру Мастэрс 12 разоў, прычым тройчы - на чэмпіянаце свету. Іх першая сустрэча адбылася ў далёкім 2000 годзе, калі шатландскі снукерыст толькі-толькі трапіў у сотню сусветнага рэйтынгу, а Пэры ўпершыню падняўся ў топ-32. Але ў апошнім кваліфікацыйным матчы на адкрыты чэмпіянат Кітая Магуайр здолеў атрымаць перамогу над больш дасведчаным супернікам з лікам 5:3. Праз 4 гады гульцы, якія самавіта падняліся па рэйтынгавай лесвіцы, гулялі ў 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Еўропы, і Стывен зноў перамог - 5:4. На групавым этапе Гран-пры 2006 англійскі снукерыст упершыню атрымаў перамогу з лікам 3:1. Затым, іх шляхі двойчы перасекліся на сусветных першынствах. У 2007 годзе Магуайр атрымаў пераканаўчую перамогу ў першым крузе - 10:3, а ў 2008 годзе, у самым буйным матчы паміж гульцамі, на стадыі чвэрцьфіналаў Джо Пэры ў напружанай барацьбе, адолеў Стывена і вырваў пуцёўку ў паўфінал чэмпіянату свету - 13:12. Пасля гэтага матчу 6 разоў запар у іх сустрэчах перамогу атрымліваў Стывен Магуайр. У 2012 годзе яны зноў сышліся паміж сабой на чэмпіянаце свету, у 1/8 фіналу. Шатландскі снукерыст пераканаўча перамог з лікам 13:7. Апошні раз яны гулялі ў 2013 годзе на турніры Championship League, дзе шатландзец у дзясяты раз адолеў Пэры - 3:2. На турнірах Мастэрс гульцы не сустракаліся.

Сцяг Аўстраліі Ніл РобертсанСцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален[правіць | правіць зыходнік]

Марк Ален і Ніл Робертсан упершыню перасекліся ў 2008 годзе, на адкрытым чэмпіянаце Кітая, дзе Ален аказаўся мацней аўстралійца - 5:2. Ніл здолеў узяць рэванш у канцы таго ж года ў паўфінале чэмпіянату Бахрэйна, выйграўшы з лікам 6:4. Сустрэча Робертсана і Алена на Мастэрс 2014 стане іх чацвёртым матчам у рамках гэтага турніру за чатыры гады. У 2011 годзе снукерыст з Паўночнай Ірландыі атрымаў перамогу з лікам 6:4. А на турнірах 2012 і 2013 гадоў суперніка абыгрываў Ніл Робертсан (6:3 і 6:5 адпаведна). На рэйтынгавым узроўні снукерысты апошні раз сустракаліся на адкрытым чэмпіянаце Кітая ў 2013 годзе. Тады на стадыі 1/8 фіналу аўстраліец упэўнена перайграў Марка - 5:1. За 2 месяцы да Мастэрс Ален і Ніл згулялі свой ​​апошні матч у рамках 6 этапу еўрапейскага тура PTC, дзе Марк выйграў аўстралійца ў чвэрцьфінальным матчы ўпершыню з 2011 года з лікам 4:2. Апроч таго, за месяц да турніру аўстралійскі гулец выйграў чэмпіянат Вялікабрытаніі, які стаў яго трэцім тытулам трайной кароны, і падняўся на першую пазіцыю ў сусветным рэйтынгу.

Сцяг Кітая Дзін ДзюньхуэйСцяг Англіі Шон Мёрфі[правіць | правіць зыходнік]

Шляхі Дзіна Дзюньхуэя і Шона Мёрфі ўпершыню перасекліся пасля чэмпіянату свету 2005 і ўваходжання англічаніна ў эліту сусветнага снукера. Адбылося гэта ў межах прэм'ер -лігі, але фармат турніру дазволіў гульцам разысціся, ня выявіўшы пераможцу - нічыя 3:3. На рэйтынгавых турнірах яны ўпершыню сутыкнуліся ў 2007 годзе, і два разы верх атрымліваў Шон Мёрфі: на Гран-пры ён выйграў з лікам 4:3, а ў чвэрцьфінале чэмпіянату Вялікабрытаніі - 9:7. На адкрытым чэмпіянаце Кітая ў 2008 годзе Мёрфі атрымаў сваю чацвёртую запар перамогу над кітайскім гульцом - 5:4. У 2009 годзе снукерысты сустракаліся паміж сабой тройчы, і ва ўсіх выпадках перамогу святкаваў Дзін Дзюньхуэй, у тым ліку на чэмпіянаце Вялікабрытаніі з лікам 9:3. Гульцы таксама сустрэліся ў 1/8 фіналу чэмпіянату свету 2010 года, і англічанін адолеў суперніка - 13:10. У тым жа 2010 Мёрфі і Дзін гулялі ў фінальным матчы нярэйтынгавага турніру Wuxi Classic. Тады Шон здзейсніў фантастычны камбэк, вырваўшы перамогу з лікам 9:8, саступаючы 2:8. У пачатку 2012 года Дзін атрымаў перамогу ў паўфінальнай сустрэчы на адкрытым чэмпіянаце Уэльса з лікам 6:2. А ў канцы таго ж года яны гулялі паміж сабой у 1/8 фіналу іншага рэйтынгавага турніру - International Championship. Тады мацней аказаўся Мёрфі - 6:4. Апошні раз гульцы сустракаліся на Шанхай Мастэрс ў 2013 годзе на стадыі 1/8 фіналу, дзе ў напружаным матчы Дзін атрымаў перамогу - 5:4. Адзін раз яны сустрэліся і на Мастэрс. У 2009 годзе ў першым крузе кітаец адолеў Шона з лікам 6:4. У сезоне 2013/2014 Дзін выйграў ужо тры рэйтынгавых турніру і падняўся на трэці радок у сусветным рэйтынгу, Шон Мёрфі, у сваю чаргу, за тыдзень да турніру Мастэрс аформіў свой ​​другі ў кар'еры максімальны брэйк у рамках турніру Championship League.

Сцяг Англіі Бары ХокінсСцяг Англіі Рыкі Уолдэн[правіць | правіць зыходнік]

Па асабістых сустрэчах двое англічан, якія трапілі ў апошнюю пару, выцягнутую падчас лёсавання, ідуць упоравень - 7:7, хоць з 5 рэйтынгавых матчаў на адзін больш выйграў Рыкі Уолдэн. Пры гэтым ні ён, ні Бары Хокінс ні разу не праходзілі на Мастэрс далей 1/8 фіналу. Іх першыя матчы праходзілі ў кваліфікацыйных раўндах турніраў першай паловы 2000-х гадоў. У 2001 годзе ў кваліфікацыі на Кубак LG перамогу атрымаў Хокінс, адкрыўшы лік у асабістым супрацьстаянні двух гульцоў. Пасля гэтага, яны двойчы перасякаліся ў 2002 годзе: на адкрытым чэмпіянаце Кітая і на адкрытым чэмпіянаце Брытаніі. Абодва разы перамогу святкаваў Рыкі Уолдэн (5:2 і 5:4 адпаведна). У 2005 годзе яны сустрэліся ў перадапошнім кваліфікацыйным раўндзе на чэмпіянаце свету. Тады ў вырашальным фрэйме напружанага паядынку больш вытрыманым апынуўся Уолдэн - 10:9. Іх наступны рэйтынгавы матч зноў адбыўся ў рамках чэмпіянату свету праз 8 гадоў, але не ў кваліфікацыі, а ў паўфінальнай стадыі. Той матч, адзін з найбуйнейшых у кар'еры абодвух гульцоў, застаўся за Бары Хокінсам, які, саступаючы ў ліку 8:12, здолеў вырвацца наперад і перамагчы - 17:14. Пасля сусветнага чэмпіянату яны правялі паміж сабой яшчэ адзін матч - на чэмпіянаце свету па снукеру з шасцю чырвонымі шарамі. Там Бары разграміў Рыкі Уолдэна з лікам 5:0. У сезоне 2013/2014 абодва снукерыста ўпершыню здолелі трапіць у топ-10 сусветнага рэйтынгу. Акрамя таго, на рахунку абодвух па рэйтынгаваму паўфіналу: Хокінс выйшаў у 1/2 фінала Шанхай Мастэрс, а Уолдэн - у паўфінал чэмпіянату Вялікабрытаніі. На турнірах Мастэрс гульцы не сустракаліся.

Ход турніру[правіць | правіць зыходнік]

Першы дзень (12 студзеня)[правіць | правіць зыходнік]

Выбылі: Сцяг Англіі Марк Дэвіс (15), Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм (8)

На матчы-адкрыцці турніру Мастэрс 2014 года з удзелам трохразовага пераможцы Марка Сэлбі і Марка Дэвіса, пасеянага пад пятнаццатым нумарам, прысутнічала каля 1400 гледачоў. Марк Сэлбі здолеў хутка ўвайсці ў гульню і, дзякуючы брэйкам у 59 і 80 ачкоў, павесці ў ліку на старце матчу - 2:0. У трэцім фрэйме абодва гульца сталі дапускаць памылкі, але ў выніку Сэлбі здолеў давесці паядынак да ліку 3:0. У пачатку чацвёртага фрэйма дзеючы пераможца забіў цяжкі далёкі чырвоны і павёў серыю, якая дайшла да 58 ачкоў і дапамагла яму павялічыць перавагу да ліку 4:0. Аднак, пасля перапынку гульня прыняла зусім іншы абарот. Марк Дэвіс ўсё ж такі здолеў навязаць барацьбу свайму суперніку. У пятым фрэйме ён зрабіў брэйк - 80 ачкоў, а ў шостым, нягледзячы на серыю ў 54 балы ад Сэлбі, вырваў партыю на вырашальным чорным шары. Марк Сэлбі здолеў узяць наступны фрэйм​​, і пры ліку 5:2 яму засталося выйграць усяго адзін фрэйм ​​да выхаду ў чвэрцьфінал. У восьмай партыі Марк Дэвіс аформіў тотал-клірэнс - 136 балаў, і скараціў адставанне да 3:5. Ён таксама выйграў наступны напружаны фрэйм ​​і дзясятую партыю, у якой зрабіў два паўсоценных брэйка - 62 і 61. Такім чынам, Дэвіс выйграў тры партыі запар і звёў матч у вырашальны фрэйм. Але ў вырашальнай партыі Марк Сэлбі здолеў узяць сябе ў рукі і, забіўшы 38 ачкоў у адным падыходзе, павесці ў фрэйме з лікам 62:1. Пры адставанні Дэвіса на 49 ачкоў, калі на стале заставалася ўсяго тры чырвоных шара, Марк Сэлбі паставіў цяжкі снукер, на якім Дэвіс дапусціў памылку і дазволіў Сэлбі выйграць свой дзевяты (з дзевяці) вырашальны фрэйм на Мастэрс, які цягнуўся 55 хвілін, і ў шосты раз выйсці ў другі раўнд турніру.

У матчы вячэрняй сесіі да стала выйшлі двухразовы пераможца Мастэрс, Джон Хігінс, які прадстаўляе Шатландыю, і снукерыст з Англіі, восьмы нумар пасеву Сцюарт Бінэм. Джон Хігінс, адзін з самых тытулаваных гульцоў у гісторыі, не выйграваў рэйтынгавых турніраў з чэмпіянату свету 2011 года, што прымусіла яго пайсці на рознага роду эксперыменты са стылям і тэхнікай гульні. Вось і на свой ​​першы матч турніру Мастэрс Джон узяў новы кій. Першы фрэйм ​​застаўся за шатландскім гульцом, дзякуючы серыям - 30 і 31. Нягледзячы на брэйк Бінэма ў 48 ачкоў, Хігінс амаль давёў да перамогі і другую партыю, але памыліўся на апошнім чорным, які Бінэм забіў і дамогся рэспота. Хігінс зноў дапусціў памылку, адводзячы чорны шар за болкерную лінію, і Сцюарт выйграў партыю, забіўшы яго, і зраўняў лік - 1:1. 38-гадовы шатландзец цалкам дамінаваў у наступных чатырох партыях, зрабіўшы брэйкі - 50, 94, 65 і 109 ачкоў, якія дазволілі яму выйсці наперад у ліку - 5:1. У сёмай партыі Бінэм здолеў узяць сябе ў рукі і, зрабіўшы серыю ў 91 ачко, скараціць адставанне да трох фрэймаў. Але гэтага было мала для таго, каб спыніць Хігінса, які выйграў восьмы фрэйм ​​і матч з лікам 6:2, забіўшы апошнія зялёны і руды шары. Такім чынам, чатырохразовы чэмпіён свету Джон Хігінс выйшаў у свой ​​дзесяты чвэрцьфінал турніру Мастэрс, дзе яго супернікам стаў Марк Сэлбі.

Марк Сэлбі (1)
Сцяг Англіі Англія
6-5 Марк Дэвіс (15)
Сцяг Англіі Англія
67-23 (59), 80-0 (80), 81-6, 83-49 (58), 15-84 (80), 62-70 (54 Сэлбі), 88-20, 0-136 (136), 46-51, 0-127 (62,61), 81-33
Сцюарт Бінэм (8)
Сцяг Англіі Англія
2-6 Джон Хігінс (13)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
20-81, 63-56, 6-82 (50), 0-101 (94), 28-79 (65), 4-109 (109), 91-0 (91), 38-69

Другі дзень (13 студзеня)[правіць | правіць зыходнік]

Выбылі: Сцяг Англіі Джад Трамп (5), Сцяг Англіі Джо Пэры (16)

Другі гульнявы ​​дзень на Мастэрс адкрываў матч паміж пятым сеяным турніру Джадам Трампам і фіналістам Мастэрс 2011 года, снукерыстам з Ганконга Марка Фу, які здолеў вярнуцца ў топ-16 пасля больш чым двухгадовага перапынку. У пачатку сезону Фу двойчы выходзіў у фіналы рэйтынгавых турніраў, адзін з якіх выйграў. Гульцы ішлі нараўне на працягу ўсяго чатырохгадзіннага паядынку. Англічанін нядрэнна пачаў матч, але памыліўся на фрэймболе ў стартавым фрэйме, што дазволіла Марка Фу зрабіць клірэнс ў 35 ачкоў і выйграць партыю. Наступны фрэйм ​​застаўся за Джадам, хоць Марка зрабіў нядрэнны падыход, набраўшы 39 балаў. У трэцім фрэйме Трамп зрабіў брэйк - 87 ачкоў - і выйшаў наперад - 2:1. 55-хвілінная чацвёртая партыя, у якой гульцы наладзілі тактычную барацьбу і атрымалі 40 штрафных ачкоў на дваіх, засталася за Марка Фу, які здолеў забіць апошні ружовы шар. Пасля перапынку Фу, зрабіўшы тотал-клірэнс, аформіў вышэйшы брэйк турніру на той момант - 138 ачкоў і выйшаў наперад у ліку - 3:2. У адказ Джад Трамп выйграў шосты фрэйм ​​і зрабіў соценную серыю ў сёмым фрэйме - 120 балаў. Пасля, яго супернік выйграў наступныя дзве партыі, зрабіўшы ў восьмай паўсоценны брэйк - 54. У дзесятым фрэйме Трамп зрабіў сваю другую сотню ў матчы - 101 ачко - і зраўняў лік - 5:5. У вырашальнай партыі Джад першы атрымаў шанец павесці серыю, але памыліўся на цяжкім чорным шары і аддаў пазіцыю Марка Фу, які, набраўшы 78 ачкоў, выйшаў у свой ​​трэці чвэрцьфінал турніру Мастэрс ў кар'еры. У другім крузе Фу выходзіў на пераможцу цэнтральнага матчу 1/8 фіналу: Дзін Дзюньхуэй - Шон Мёрфі.

У вячэрняй сесіі прайшоў матч паміж шатландскім снукерыстам Стывенам Магуайрам, трохразовым паўфіналістам турніру, і шаснаццатым нумарам пасеву Джо Пэры. Шатландзец прадэманстраваў паспяховы старт, аформіўшы серыі - 112 і 80 ачкоў - і выйшаўшы наперад у ліку 2:0. Джо скараціў адставанне ўдвая, зрабіўшы брэйк у 78 балаў. Але Магуайр быў у добрай форме і выйграў яшчэ тры партыі з вышэйшай серыяй - 56 ачкоў. Такім чынам, лік у матчы стаў разгромным - 5:1. Але нервовасць Стывена Магуайра нярэдка давала пра сябе ведаць у вырашальных момантах, і яго памылкі дазволілі Джо Пэры ўзяць сябе ў рукі і пачаць выйграваць фрэйм за фрэймам. У дзевятай партыі ён зрабіў серыю ў 106 ачкоў і скараціў адставанне да мінімуму - 4:5. У дзесятым фрэйме Пэры першым атрымаў шанец, але дапусціў памылку, набраўшы 12 ачкоў. Магуайр набраў 28 балаў, пакуль не страціў пазіцыю, але хутка зноў атрымаў магчымасць на серыю, дзякуючы чырвонаму шару, якасна забітаму ў дальнюю вуглавую лузу. Серыі ў 37 балаў аказалася дастаткова для перамогі Магуайра. Такім чынам, Стывен выйшаў у чвэрцьфінальную стадыю Мастэрс, а Джо Пэры ў шосты раз запар не змог прайсці стадыю першага раўнду турніру, не выйграўшы ні аднаго матчу і паўтарыўшы аналагічную няўдачу дваццацігадовай даўніны Джона Вірга. Таксама Мэцью Стывенс пасля сваёй перамогі на Мастэрс ў 2000 годзе не змог выйграць ні аднаго матчу ў рамках наступных 9 турніраў, у якіх ён удзельнічаў.

Джад Трамп (5)
Сцяг Англіі Англія
5-6 Марка Фу (10)
Сцяг Ганконга Ганконг
64-71, 73-39, 87-0 (87), 64-75, 12-138 (138), 57-14, 120-0 (120), 42-75 (54), 31-66, 147-0 (101), 12-78 (78)
Стывен Магуайр (6)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
6-4 Джо Пэры (16)
Сцяг Англіі Англія
112-4 (112), 80-9 (80), 12-78 (78), 85-42 (56), 70-20, 72-0, 3-84, 44-74, 0-127 (106), 80-21

Трэці дзень (14 студзеня)[правіць | правіць зыходнік]

Выбылі: Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй (4), Сцяг Англіі Роберт Мілкінс (14)

У рамках дзённай сесіі трэцяга гульнявога дня адбыўся матч паміж пераможцам Мастэрс 2010 года, трэцім нумарам пасеву, кітайцам Дзінам Дзюньхуэем і Шонам Мёрфі, які за тыдзень да Мастэрс аформіў сваю другую максімальную серыю ў кар'еры. Матч быў адкладзены больш, чым на гадзіну з-за праблем з электрычнасцю на арэне. Калі матч пачаўся Дзін хутка здолеў вырвацца наперад з лікам 2:0, дзякуючы брэйкам - 99 і 84 ачкі. У трэцім фрэйме серыю ў 71 бал аформіў ужо Шон Мёрфі, скараціўшы адставанне. У чацвёртай партыі Шон апынуўся пераможцам у тактычнай барацьбе, пасля якой здолеў зрабіць другую паўсоценную серыю - 64 - і, выйграўшы фрэйм​​, зраўняць лік. Мёрфі меў шанец выйграць трэці фрэйм ​​запар, але памыліўся калі вёў серыю і даў магчымасць кітайскаму гульцу аформіць пяты брэйк у паядынку, які перавышаў 50 ачкоў, і выйсці наперад - 3:2. Шостая партыя таксама засталася за Дзінам, які адарваўся ў ліку на два фрэйма. Дзякуючы серыям ў 56 і 46 ачкоў, Шон здолеў зраўняць лік у матчы - 4:4. У дзевятай партыі пры ліку 63:1 англічанін аддаў пазіцыю суперніку, які быў блізкі да выйгрышу, але дапусціў памылку на апошнім жоўтым шары, набраўшы 46 ачкоў за падыход. Мёрфі давёў фрэйм ​​да перамогі і ўпершыню выйшаў наперад у матчы - 5:4. У дзесятым фрэйме Шон павёў серыю і паступова набліжаўся да перамогі, але памыліўся, набраўшы 43 балы пры ліку 63:6. Кітайскі снукерыст таксама не змог давесці партыю да перамогі, спыніўшыся на брэйку ў 46 ачкоў і пакінуўшы на стале два чырвоных шара. Англічанін аказаўся мацней у одыгрышах і, забіўшы апошні чырвоны шар, давёў матч да перамогі. Такім чынам, Шон Мёрфі выйграў чатыры фрэйма запар пасля ліку 2:4. Ён трэці год запар выйшаў у чвэрцьфінальную стадыю Мастэрс, адзінага турніру трайной кароны, тытула якога яшчэ няма ў актыве Мёрфі. Апроч таго, "чараўнік" выйграў шостую гульню з васьмі згуляных на Мастэрс з тых часоў, як турнір праходзіць на арэне Аляксандра-палаца (з 2012 года). У другім раўндзе Шону наканавана сыграць з Марка Фу, які за дзень да гэтага перайграў Джада Трампа.

У рамках вячэрняй сесіі да стала выйшлі дзейны чэмпіён свету Роні О'Саліван і дэбютант турніру Мастэрс Роберт Мілкінс. О'Саліван дзевяць разоў выходзіў у фінал Мастэрс, што з'яўляецца рэкордам, які ён дзеліць са Стывенам Хендры. Аднак, з дзевяці фінальных матчаў ён здолеў выйграць толькі чатыры, у той час як сяміразовы чэмпіён свету выйграваў турнір шэсць разоў. Роні адкрыў лік у матчы, дзякуючы брэйкам у 40 і 48 ачкоў. Прайграючы ў другой партыі з лікам 0:55, ён здолеў вырваць другое ачко, зрабіўшы клірэнс - 84 балы. Двойчы набраўшы па 42 ачкі, ён выйграў і трэці фрэйм. У чацвёртай партыі О'Саліван зрабіў другую серыю за 50 ачкоў - 91 - і ўмацаваў сваю перавагу да ліку 4:0. Ён працягваў нарошчваць лідэрства, зрабіўшы серыі ў 62 і 59 ачкоў у наступным фрэйме. Роберт Мілкінс, які прайграў суперніку з лікам 0:6 месяц таму на чэмпіянаце Вялікабрытаніі, здолеў сысці ад сухога паражэння з дапамогай клірэнса ў 47 ачкоў у шостым фрэйме. Але гэтая партыя не пераламала ход матчу, які Роні завяршыў у сёмым фрэйме і выйшаў у чвэрцьфінал турніру на пераможцу пары: Бары Хокінс - Рыкі Уолдэн.

Дзін Дзюньхуэй (4)
Сцяг Кітая КНР
4-6 Шон Мёрфі (9)
Сцяг Англіі Англія
105-0 (99), 84-0 (84), 0-80 (71), 5-102 (64), 101-34 (70), 79-9, 30-66 (56), 43-58, 51-80, 52-81
Роні О'Саліван (2)
Сцяг Англіі Англія
6-1 Роберт Мілкінс (14)
Сцяг Англіі Англія
104-35, 89-55 (84), 97-24, 91-4 (91), 121-20 (62, 59), 54-62 (53 О'Саліван), 69-32

Чацвёрты дзень (15 студзеня)[правіць | правіць зыходнік]

Выбылі: Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален (11), Сцяг Англіі Бары Хокінс (7)

Чацвёрты гульнявы ​​дзень на Мастэрс пачаўся з сустрэчы другога нумара сусветнага рэйтынгу, фіналіста двух апошніх Мастэрс Ніла Робертсана з Аўстраліі і паўночнаірландца Марка Алена, пасеянага пад адзінаццатым нумарам. Гульцы сустракаліся на чатырох апошніх розыгрышах Мастэрс, уключаючы драматычны чвэрцьфінальны паядынак у 2013 годзе. Ален упэўнена пачаў матч, аформіўшы клірэнс у 114 ачкоў у першай партыі. Ніл здолеў зраўняць лік, дзякуючы падыходам у 26 і 46 балаў. Марк выйграў трэці фрэйм​​, выйшаўшы наперад 2:1, дзякуючы серыям у 31 і 39 ачкоў і 12 штрафным балам. У чацвёртай партыі снукерыст з Паўночнай Ірландыі павёў серыю пры адставанні 28:47 і меў магчымасць выйграць, але дапусціў памылку на апошнім ружовым шары і дазволіў Робертсан зраўняць лік - 2:2. Пасля перапынку клірэнс у 38 ачкоў дапамог Алену зноў выйсці наперад, выйграўшы пяты фрэйм. Ён пачаў серыю і ў наступнай партыі, але памыліўся набраўшы 29 ачкоў. Аўстраліец адказаў соценнай серыяй - 101, якая стала 66-й сотняй Ніла ў сезоне 2013/2014. Марк, зрабіўшы брэйк у 65 балаў у сёмай партыі, у чацвёрты раз выйшаў наперад у матчы - 4:3. Ален першым атрымаў шанец на серыю ў восьмым фрэйме, але памыліўся пры ліку 22:0, пасля чаго Ніл Робертсан здолеў давесці партыю да перамогі за некалькі дзейсных падыходаў. Паўночнаірландзец дамінаваў у наступным фрэйме і выйшаў наперад з лікам 5:4, зрабіўшы серыі - 52 і 27. Такім чынам, Марку засталося выйграць адно ачко для выхаду ў чвэрцьфінал турніру. У дзясятай партыі ён атрымаў нядрэнную пазіцыю, але памыліўся на чорным шары, набраўшы ўсяго 7 ачкоў, і не змог усталяваць перавагу. Робертсан гуляў найбольш удала і давёў паядынак да вырашальнага адзінаццатага фрэйма. Ніл першым атрымаў магчымасць у апошняй партыі, але здолеў набраць толькі 13 ачкоў. Ален адказаў больш паспяховым падыходам, набраўшы 30 балаў. Пераможцам у наступнай нядоўгай тактычнай барацьбе выйшаў аўстраліец і, зрабіўшы серыю ў 59 ачкоў, выйшаў у свой ​​шосты чвэрцьфінал Мастэрс (чацвёрты запар) на Стывена Магуайра.

У апошнім восьмым матчы першага раўнду турніру паміж Бары Хокінсам і Рыкі Уолдэнам вызначаўся супернік Роні О'Салівана па чвэрцьфінале. Да гэтага ні адзін, ні другі гулец ніколі не праходзіў далей першага круга найбуйнейшага запрашальнага снукернага турніру. Хокінс хутка набраў абароты ў матчы і выйграў першыя тры фрэйма з серыямі - 85, 57 і 132, усталяваўшы ўпэўненае лідэрства на старце паядынку. У пачатку чацвёртай партыі Уолдэн зрабіў брэйк у 50 ачкоў, пасля чаго яго супернік меў магчымасць зраўняць лік і выйграць яшчэ адзін фрэйм​​, але набраў толькі 41 бал у двух падыходах і саступіў Рыкі першае ачко. Серыя ў 112 ачкоў ад Хокінса аднавіла статус-кво на табло - 4:1. У шостым фрэйме Уолдэн адказаў сваёй соценнай серыяй, 100 балаў, якая дапамагла яму скараціць адставанне. Але Бары дамінаваў і ў сёмай партыі, набраўшы 59 ачкоў на старце і не дазволіўшы суперніку забіць ні аднаго шара. Такім чынам, лік усталяваўся 5:2, і Хокінсу засталося выйграць усяго адзін фрэйм ​​да перамогі. Уолдэн пачаў наступную партыю з брэйка ў 73 ачкі і скараціў адставанне да двух ачкоў. У дзевятым фрэйме Рыкі зрабіў серыю ў 46 балаў, а пазней, пры ліку 65:40, дапусціў памылку на апошнім зялёным шары і даў магчымасць Хокінсу зраўняць лік у партыі, набраўшы 25 ачкоў, якія засталіся на стале. Такім чынам, Бары дамогся перагулёўкі чорнага шара, але больш удалым пры ліку 65:65 аказаўся Уолдэн, які скараціў адставанне ў паядынку да аднаго фрэйма. У дзясятай партыі Рыкі забіў усяго 24 балы, але, дзякуючы 48 штрафным ачкам, якія ён здолеў выцягнуць з суперніка, ён пакінуў за сабой фрэйм ​​і вывеў матч у вырашальную партыю, выйграўшы трэцяе ачко запар. У вырашальным фрэйме абодва гульца мелі магчымасці на серыі. Першым шанец атрымаў Рыкі Уолдэн і здолеў набраць 30 балаў, аддаўшы ініцыятыву суперніку. Хокінс, у сваю чаргу, зрабіў серыю ў 27 балаў, маючы спрыяльную пазіцыю, але памыліўся на чорным шары. А наступная памылка Бары пры гульні чырвонага ў сярэднюю лузу дазволіла Уолдэну пачаць серыю ў 31 ачко і выйсці ў свой ​​першы чвэрцьфінал турніру Мастэрс.

Ніл Робертсан (3)
Сцяг Аўстраліі Аўстралія
6-5 Марк Ален (11)
Сцяг Паўночнай Ірландыі Паўночная Ірландыя
8-114 (114), 78-0, 30-96, 60-53, 49-73, 101-29 (101), 5-76 (65), 54-22, 0-95 (52), 57-13, 76-30 (59)
Бары Хокінс (7)
Сцяг Англіі Англія
5-6 Рыкі Уолдэн (12)
Сцяг Англіі Англія
85-10 (85), 78-8 (57), 132-0 (132), 41-67 (50), 112-0 (112), 0-130 (100), 76-0 (59), 32-77 (73), 62-72, 37-72, 27-66

Пяты дзень (16 студзеня)[правіць | правіць зыходнік]

Выбылі: Сцяг Ганконга Марка Фу (10), Сцяг Шатландыі Джон Хігінс (13)

Пяты гульнявы ​​дзень на Мастэрс адзначыўся пачаткам чвэрцьфінальнай стадыі. У першым матчы сустрэліся Шон Мёрфі і Марка Фу з Ганконга. Гульцы правялі паміж сабой 7 рэйтынгавых гульняў, у чатырох з якіх верх атрымліваў Мёрфі, уключаючы перамогі ў кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату свету ў 2002 годзе (10:4), у фінале чэмпіянату Вялікабрытаніі 2008 (10:9) і на чэмпіянаце свету ў 2009 годзе (13:3). Акрамя таго, Шон і Марка сустракаліся на Мастэрс ў 2001 у ўайлдкард раўндзе, дзе перамога таксама дасталася Мёрфі - 6:1. Апошняя сустрэча паміж снукерыстамі прайшла ў 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Аўстраліі 2013, дзе перамогу атрымаў Марка Фу, які стаў у наступстве пераможцам турніру, з лікам 5:2. Ганконгец, пасеяны на турніры пад дзесятым нумарам, упэўнена пачаў паядынак, зрабіўшы на старце серыю ў 76 ачкоў і выйшаўшы наперад - 1:0. Другую партыю Шон Мёрфі пачаў з брэйка, але дапусціў памылку, набраўшы 48 балаў, і Марка выйграў другі фрэйм​​, дзякуючы падыходам у 31 і 30 ачкоў. Выйграўшы трэцюю партыю, Фу выйшаў наперад з лікам 3:0, што было ўпэўненым зачынам для перамогі. Зрабіўшы серыю ў 49 ачкоў у наступным фрэйме, Шон здолеў давесці яго да пераможнага канца, выйграўшы першае ачко ў матчы. У пятай партыі Фу аднавіў сваю перавагу ў тры фрэйма, зрабіўшы паўсоценны брэйк - 71. Пры адставанні з лікам 1:4, Мёрфі ўзяў сябе ў рукі і стаў паказваць вельмі якасны снукер. Зрабіўшы серыі ў 86 і 81 ачко ў шостым і сёмым фрэймах адпаведна, Шон скараціў адставанне да аднаго ачка. А ў восьмы партыі ён аформіў свой ​​першы соценны брэйк на турніры - 117. Такім чынам, лік у паядынку стаў роўным - 4:4. У дзевятым фрэйме абодва гульца мелі шанцы на поспех, але гульня дайшла да каляровых шароў пры ліку 53:35 на карысць Марка Фу. Снукерыст з Ганконга няўдала адвёў жоўты шар за болкерную лінію, пакінуўшы яго на гульні, і дазволіў Мёрфі забіць жоўты і зялёны двума высакакласнымі ўдарамі, пасля чаго англічанін зачысціў стол і ўпершыню ў матчы выйшаў наперад - 5:4. У дзясятай партыі Марка зрабіў некалькі дзейсных падыходаў да стала, але пры ліку 33:1 дапусціў памылку, якая дазволіла Шону зрабіць серыю ў 64 ачкі, а пазней давесці фрэйм ​​і матч да перамогі. Такім чынам, Шон Мёрфі выйграў пяць партый запар, саступаючы ў ліку 1:4, і гэты камбэк стаў ужо другім на турніры пасля перамогі англічаніна над Дзінам Дзюньхуэем пры адставанні 2:4. Шон выйшаў у свой ​​трэці паўфінал турніру Мастэрс запар.

У другім чвэрцьфінальным матчы сустракаліся Марк Сэлбі і чатырохразовы чэмпіён свету Джон Хігінс. Гульцы правялі паміж сабой ужо 8 сустрэч на рэйтынгавых турнірах, і лік па асабістых сустрэчах ўсталяваўся 4:4. Чатыры разы Хігінс і Сэлбі перасякаліся на чэмпіянатах свету, дзе тройчы мацней быў шатландскі снукерыст, уключаючы фінальны матч галоўнага турніру сезона ў 2007 годзе, дзе Джон атрымаў верх з лікам 18:13. Аднойчы яны таксама гулялі паміж сабой у рамках Мастэрс, у паўфінале 2009 года, дзе ўпэўненую перамогу атрымаў Марк - 6:2. Першы фрэйм ​​застаўся за шатланцам, дзякуючы выніковым падыходам у 58 і 39 ачкоў. Сэлбі зраўняў лік і выйшаў наперад з лікам 2:1, зрабіўшы ў трэцяй партыі серыю - 70. Чацвёртая партыя працягнула паспяховую гульню англічаніна, і ён падвоіў сваю перавагу, ледзь не дацягнуўшы да соценнага брэйка, набраўшы 98 балаў. У пятым фрэйме Хігінс зрабіў некалькі дзейсных падыходаў, якія дазволілі яму скараціць адставанне ад суперніка, а пасля зраўняў лік, аформіўшы паўсоценную серыю ў 69 ачкоў. Сэлбі быў блізкі да выйгрышу ў сёмым фрэйме, зрабіўшы падыход у 56 ачкоў і выйшаўшы наперад 57:21. Але Хігінс здолеў набраць неабходную колькасць ачкоў, паставіўшы два снукера, і выйграў фрэйм, забіўшы вырашальны чорны шар пасля тактычнай барацьбы. Шатландзец таксама выйграў наступную партыю і наблізіўся да перамогі на адлегласць аднаго фрэйма - 5:3. Марк дамінаваў ў дзевятым фрэйме, зрабіўшы брэйкі ў 48 і 55 ачкоў. У дзясятай партыі супернікі абмяняліся нядрэннымі падыходамі, і гульня дайшла да каляровых шароў. Хігінс меў шанцы на поспех, але пасля забітага зялёнага няўдала выйшаў на руды шар і дапусціў памылку. Сэлбі забіў руды, сіні і ружовы і вывеў матч у вырашальную партыю - 5:5. У адзінаццатым фрэйме Джон зноў быў блізкі да завяршэння гульні на сваю карысць, лідзіруючы ў ліку 57:0. Але Марк Сэлбі рабіў удалыя одыгрышы і, зарабіўшы 25 штрафных балаў, скараціў адставанне да ліку 62:69, пакінуўшы на стале 5 каляровых шароў. Хігінс дапусціў памылку пры выкананні одыгрыша і дазволіў Марку забіць зялёны і руды шары. Пасля гэтага, Сэлбі выканаў крос-дабл сіняга шара ў сярэднюю лузу, сарваўшы апладысменты, і забіў ружовы шар, вырваўшы перамогу ў матчы і пуцёўку ў паўфінальную стадыю. Такім чынам, англічанін выйграў адзінаццаты вырашальны фрэйм ​​з адзінаццаці згуляных на Мастэрс і выйшаў у наступны раўнд, патрапіўшы на свайго блізкага сябра Шона Мёрфі.

Марка Фу (10)
Сцяг Ганконга Ганконг
4-6 Шон Мёрфі (9)
Сцяг Англіі Англія
76-39 (76), 61-48, 69-9, 0-77, 71-0 (71), 4-87 (86), 0-89 (81), 12-117 (117), 53-62, 35-90 (64)
Марк Сэлбі (1)
Сцяг Англіі Англія
6-5 Джон Хігінс (13)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
0-104 (58), 62-11, 101-12 (70), 98-0 (98), 21-75, 9-75 (69), 57-71 (56 Сэлбі), 28-77, 111-20 (55), 61-47, 80-69

Шосты дзень (17 студзеня)[правіць | правіць зыходнік]

Выбылі: Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн (12), Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан (3)

Шосты дзень турніру працягваў чвэрцьфінальныя паядынкі. У трэцім матчы 1/4 сышліся два англічаніна: чатырохразовы пераможца Роні О'Саліван і дванаццаты сеяны Рыкі Уолдэн. Да гэтага гульцы двойчы сустракаліся паміж сабой і па адным разе атрымлівалі верх, уключаючы перамогу Уолдэна ў фінале Шанхай Мастэрс 2008 года (10:8). Рыкі атрымаў шанец на брэйк у стартавым фрэйме, але памыліўся, набраўшы 38 ачкоў. О'Саліван зрабіў клірэнс у 79 балаў і выйграў партыю. Наступныя два фрэймы таксама засталіся за Роні, дзякуючы серыям ў 88 і 72 ачкі - 3:0. У чацвёртай партыі О'Саліван здзейсніў тотал-клірэнс, які стаў чарговай соценнай серыяй чатырохразовага чэмпіёна свету - 138 балаў. Такім чынам, гульцы сышлі на перапынак пры ліку 4:0 на карысць Роні О'Салівана. Яго дамінаванне працягнулася і ў пятым фрэйме, дзе ён зрабіў серыю - 78. У шостай партыі О'Саліван пачаў весці брэйк выключна праз чорныя шары (па максімальным графіку), але здолеў набраць толькі 56 ачкоў і дапусціў памылку пры дальнім удары. Уолдэн не скарыстаўся памылкай суперніка, які, набраўшы 39 балаў за падыход, давёў матч да перамогі з лікам 6:0. Такім чынам, Роні О'Саліван усталяваў новы рэкорд, забіўшы 556 неўзаемных ачкоў. Папярэдні рэкорд належаў Дзіну Дзюньхуэю, які ў матчы супраць Стывена Хендры ў межах прэм'ер-лігі 2007 набраў 495 ачкоў запар. Акрамя таго, О'Саліван атрымаў перамогу ў паядынку менш, чым за 58 хвілін. Роні выйшаў у свой ​​дзесяты паўфінал Мастэрс, не прайграўшы да гэтага ні аднаго паўфінальнага матчу гэтага турніру.

У матчы вячэрняй сесіі да стала выйшлі ўдзельнікі апошняга чвэрцьфіналу: пераможца чэмпіянату Вялікабрытаніі аўстраліец Ніл Робертсан і шосты нумар пасеву Стывен Магуайр з Шатландыі. Робертсан выйграў чатыры апошнія рэйтынгавыя матчы паміж гульцамі, уключаючы чвэрцьфінал чэмпіянату свету 2009 года (13:8) і чвэрцьфінал нядаўняга чэмпіянату Вялікабрытаніі 2013 (6:2). Акрамя таго, Стывен і Ніл двойчы перасякаліся на Мастэрс, абодва разы ў чвэрцьфінальнай стадыі ў 2007 і 2009 гадах. Магуайр абодва разы аказаўся мацней - 6:2 і 6:3 адпаведна. Шатландзец атрымаў верх у доўгім стартавым фрэйме, які працягваўся 46 хвілін, і адкрыў лік. Зрабіўшы серыі ў 40 і 39 ачкоў, Стывен Магуайр умацаваў лідэрства ў матчы - 2:0. У трэцім фрэйме Стывену ўдалося зрабіць дзве паўсоценныя серыі, давёўшы адрыў да трох партый, - 68 і 55. Робертсан зрабіў брэйк у 74 ачкі ў чацвёртым фрэйме, а таксама дамінаваў ў пятым і здолеў скараціць адставанне да адной партыі - 2:3. Аднак, гэтыя дзве партыі не зламалі Магуайра псіхалагічна, і ён выйграў наступны фрэйм, дзякуючы падыходу ў 75 балаў, што дазволіла яму ізноў павялічыць адрыў. У пачатку наступнай партыі Стывен набраў 38 ачкоў, а пазней клірэнс у 40 балаў дазволіў яму давесці фрэйм ​​да перамогі і павялічыць адрыў да ліку 5:2. Паспяховыя дальнія ўдары і фінальны брэйк ў 38 ачкоў дазволілі шатландскаму гульцу выйграць трэцяе ачко запар і давесці гульню да перамогі з лікам 6:2. Такім чынам, Стывен Магуайр выйшаў у свой ​​чацвёрты паўфінал Мастэрс, дзе трапіў на Роні О'Салівана.

Рыкі Уолдэн (12)
Сцяг Англіі Англія
0-6 Роні О'Саліван (2)
Сцяг Англіі Англія
39-80 (79), 0-89 (88), 0-82 (72), 0-134 (134), 0-77 (77), 0-95 (56)
Ніл Робертсан (3)
Сцяг Аўстраліі Аўстралія
2-6 Стывен Магуайр (6)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
32-71, 18-79, 0-123 (68, 55), 89-0 (74), 77-0, 1-79 (75), 46-87, 14-65

Сёмы дзень (18 студзеня)[правіць | правіць зыходнік]

Выбылі: Сцяг Англіі Шон Мёрфі (9), Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр (6)

Марк Сэлбі (1)
Сцяг Англіі Англія
6-1 Шон Мёрфі (9)
Сцяг Англіі Англія
86-0 (86), 105-0 (104), 99-24 (50), 63-48 (62), 64-20, 15-59, 76-24
Стывен Магуайр (6)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
2-6 Роні О'Саліван (2)
Сцяг Англіі Англія
98-0 (98), 33-79, 27-88 (73), 0-84, 44-66, 7-99 (59), 67-57 (57 О'Саліван), 0-129 (129)

Восьмы дзень (19 студзеня)[правіць | правіць зыходнік]

Выбыў: Сцяг Англіі Марк Сэлбі (1)

Марк Сэлбі (1)
Сцяг Англіі Англія
4-10 Роні О'Саліван (2)
Сцяг Англіі Англія
Дзённая сесія: 0–97 (97), 14–70 (70), 0–102 (96), 43–72, 9–84, 64–53 (53 О'Саліван), 56–63, 37–71
Вячэрняя сесія: 0–91 (90), 63–61, 67–27 (67), 23–60, 76–0 (67), 25–80 (72)

Асноўная сетка[правіць | правіць зыходнік]

  Першы раўнд
да 6 перамог
Чвэрцьфіналы
да 6 перамог
Паўфіналы
да 6 перамог
Фінал
да 10 перамог
                                     
1  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 6  
15  Сцяг Англіі Марк Дэвіс 5  
  1  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 6  
 
    13  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 5  
8  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 2
13  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 6  
  1  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 6  
  9  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 1  
5  Сцяг Англіі Джад Трамп 5  
10  Сцяг Ганконга Марка Фу 6  
  10  Сцяг Ганконга Марка Фу 4
 
    9  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 6  
4  Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй 4
9  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 6  
  1  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 4
  2  Сцяг Англіі Роні О'Саліван 10
3  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 6  
11  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 5  
  3  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 2
 
    6  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 6  
6  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 6
16  Сцяг Англіі Джо Пэры 4  
  6  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 2
  2  Сцяг Англіі Роні О'Саліван 6  
7  Сцяг Англіі Бары Хокінс 5  
12  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 6  
  12  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 0
 
    2  Сцяг Англіі Роні О'Саліван 6  
2  Сцяг Англіі Роні О'Саліван 6
14  Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 1  


Фінал[правіць | правіць зыходнік]

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Пол Кольер.
Аляксандра-палац, Лондан, Англія, 19 студзеня 2014
Марк Сэлбі (1)
Сцяг Англіі Англія
4-10 Роні О'Саліван (2)
Сцяг Англіі Англія
7 (4) Лік асабістых сустрэч (рэйтынгавыя турніры) 12 (4)
Дзённая сесія: 0–97 (97), 14–70 (70), 0–102 (96), 43–72, 9–84, 64–53 (53 О'Саліван), 56–63, 37–71
Вячэрняя сесія: 0–91 (90), 63–61, 67–27 (67), 23–60, 76–0 (67), 25–80 (72)
67 Вышэйшая серыя 97
0 Соценныя серыі 0
2 Серыі 50+ 6

Серыі, вышэйшыя за 50 ачкоў[правіць | правіць зыходнік]

У рамках турніру Мастэрс 2014 было зроблена 16 соценных серый. Гэта на чатыры сэнчуры менш, чым у 2013 годзе. Што тычыцца серый, якія перавышаюць 50 ачкоў, іх было аформлена 87.

На турніры 2014 года ні адзін з снукерыстаў ня здолеў зрабіць больш за два соценныя брэйкі. Па дзве сотні зрабілі Джад Трамп, Бары Хокінс і Роні О'Саліван. Акрамя таго, О'Саліван зрабіў найбольшую колькасць серый "50+" - 21. Фіналіст турніру, Марк Сэлбі аформіў 14 паўсоценных серый. Узнагароду за вышэйшы брэйк турніру (£10,000) атрымаў снукерыст з Ганконга - Марка Фу, які выканаў 138 ачкоў за адзін падыход у матчы першага раўнда супраць Джада Трампа.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, спарадкаваныя па іх вышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаныя ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.

Гулец 50+ 100+ 50-100 Усе серыі 50+
Сцяг Ганконга Марка Фу 5 1 4 138; 78, 76, 71, 54
Сцяг Англіі Марк Дэвіс 4 1 3 136; 80, 62, 61
Сцяг Англіі Роні О'Саліван 21 2 19 134, 129; 97, 96, 91, 90, 88, 84, 79, 77, 73, 72, 72, 70, 62, 59, 59, 57, 56, 53, 53
Сцяг Англіі Бары Хокінс 5 2 3 132, 112; 85, 59, 57
Сцяг Англіі Джад Трамп 3 2 1 120, 101; 87
Сцяг Англіі Шон Мёрфі 7 1 6 117; 86, 81, 71, 64, 64, 56
Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 3 1 2 114; 65, 52
Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 7 1 6 112; 98, 80, 75, 68, 56, 55
Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 6 1 5 109; 94, 69, 65, 58, 50
Сцяг Англіі Джо Пэры 2 1 1 106; 78
Сцяг Англіі Марк Сэлбі 14 1 13 104; 98, 86, 80, 70, 67, 67, 62, 59, 58, 56, 55, 54, 50
Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 3 1 2 101; 74, 59
Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 3 1 2 100; 73, 50
Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй 3 0 3 99, 84, 70
Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 1 0 1 91
Увогуле 87 16 71 Вышэйшы брэйк: 138 (Марка Фу)

Статыстыка турніру[правіць | правіць зыходнік]

Гулец Апошні матч М В П Ф ВФ ПФ 50+ 100+ ВС Ф/100+ Ф/50+ ПГ (£)
Сцяг Англіі Роні О'Саліван Перамога: Сцяг Англіі Марк Сэлбі 10:4 4 4 0 35 28 7 80% 21 2 134 17,5 1,67 200,000
Сцяг Англіі Марк Сэлбі Фінал: Сцяг Англіі Роні О'Саліван 4:10 4 3 1 43 22 21 51.2% 14 1 104 43 3,07 90,000
Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 1/2 фіналу: Сцяг Англіі Роні О'Саліван 2:6 3 2 1 26 14 12 53.8% 7 1 112 26 3,71 50,000
Сцяг Англіі Шон Мёрфі 1/2 фіналу: Сцяг Англіі Марк Сэлбі 1:6 3 2 1 27 13 14 48.1% 7 1 117 27 3,86 50,000
Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 1/4 фіналу: Сцяг Англіі Марк Сэлбі 5:6 2 1 1 19 11 8 57.9% 6 1 109 19 3,17 25,000
Сцяг Ганконга Марка Фу 1/4 фіналу: Сцяг Англіі Шон Мёрфі 4:6 2 1 1 21 10 11 47.6% 5 1 138 21 4,2 25,000
Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 1/4 фіналу: Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 2:6 2 1 1 19 8 11 42.1% 3 1 101 19 6,33 25,000
Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 1/4 фіналу: Сцяг Англіі Роні О'Саліван 0:6 2 1 1 17 6 11 35.3% 3 1 100 17 5,67 25,000
Сцяг Англіі Бары Хокінс 1/8 фіналу: Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 5:6 1 0 1 11 5 6 45.5% 5 2 132 5,5 2,2 12,500
Сцяг Англіі Джад Трамп 1/8 фіналу: Сцяг Ганконга Марка Фу 5:6 1 0 1 11 5 6 45.5% 3 2 120 5,5 3,67 12,500
Сцяг Англіі Марк Дэвіс 1/8 фіналу: Сцяг Англіі Марк Сэлбі 5:6 1 0 1 11 5 6 45.5% 4 1 136 11 2,75 12,500
Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 1/8 фіналу: Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 5:6 1 0 1 11 5 6 45.5% 3 1 114 11 3,67 12,500
Сцяг Англіі Джо Пэры 1/8 фіналу: Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 4:6 1 0 1 10 4 6 40% 2 1 106 10 5 12,500
Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй 1/8 фіналу: Сцяг Англіі Шон Мёрфі 4:6 1 0 1 10 4 6 40% 3 0 99 - 3,33 12,500
Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 1/8 фіналу: Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 2:6 1 0 1 8 2 6 25% 1 0 91 - 8 12,500
Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 1/8 фіналу: Сцяг Англіі Роні О'Саліван 1:6 1 0 1 7 1 6 14,3% 0 0 47 - - 12,500