Матуш Чак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Матуш Чак
Палацін
1 ліпеня 1296 — 20 верасня 1296
Сумесна з Amade Aba[d]
Папярэднік Nicholas I Kőszegi[d]
Пераемнік Матуш Чак
Палацін
19 чэрвеня 1297 — 6 жніўня 1297
Папярэднік Amade Aba[d]
Пераемнік Amade Aba[d]

Нараджэнне 1260
Смерць 18 сакавіка 1321(1321-03-18)[1]
Род Csák[d]
Бацька Peter I Csák[d]
Дзейнасць арыстакрат, ваенны камандзір
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера кіраванне[2], палітыка[2] і ваенная справа[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Тэрыторыя Славакіі ў часы Матуша Чака

Матуш Чак (верагодна 1252 — 18 сакавіка 1321 года) — венгерскі магнат, сын храбрага Петэра I Чака[3] (? — 1283), «некаранаваны кароль» заходняй і цэнтральнай Славакіі, якая ў той час ўваходзіла ў склад Венгрыі. Славакі называлі яго «Панам Вага і Татраў» (pán Váhu a Tatier).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Венгерскі род Чак паходзіў з Эстэргамскага камітата і валодаў вялікімі ўладаннямі на тэрыторыі сучаснай Славакіі. У 1278 годзе Матуш Чак дапамог нямецкаму каралю Рудольфу I разграміць чэшскага караля Пржэмысла II Отакара ў бітве пры Дюрнкруце. У 1291 годзе Матуш узначаліў войска венгерскага караля Андраша III, якое разграміла на подступах да Браціславы Генрыха з Кёсега. У падзяку Матуш Чак атрымаў тытул Браціслаўскага жупана.

Пазней, пасля шэрагу спрэчак з Андрашам, Матуш перасяліўся ў Трэнчын, які з 1296 года быў цэнтрам яго ўладанняў. Андраш III паслаў супраць яго войска, але Матуш Чак паспяхова адбіў напад. Пасля смерці Андраша, Матуш пачаў падтрымліваць чэшскага караля Вацлава III і дапамог яму ў барацьбе супраць Карла Роберта. Аднак жа, у 1303 годзе Матуш Чак перайшоў на бок Карла Роберта. З 1304 года стаў весці цалкам самастойную палітыку, перастаўшы падтрымліваць і Карла Роберта. Пік феадальнай моцы Матуша Чака прыйшоўся на 13111312 гады, калі ён кантраляваў 14 камітатаў. З гэтага часу ён пачаў сябе весці як кароль, чым выклікаў незадаволенасць цэнтральнай улады. У 1312 годзе ўдзельнічаў у бітве пры Розганаўцах, непадалёк ад Кошыцаў, але яго войскі падышлі занадта позна, калі зыход бітвы ўжо быў вырашаны. У 1314 годзе Матуш напаў на Маравію і разбіў пры Голічы войскі чэшскага караля Яна Люксембургскага. Памёр 18 сакавіка 1321 года сваёй смерцю, не пакінуўшы спадчыннікаў (яго адзіны сын Матуш памёр у 1318 годзе).

Пра гістарычнае значэнне Матуша Чака гаворыць факт, што яшчэ ў XV стагоддзі заходнюю Славакію называлі «Матушавай зямлёй». Пазней Людэвіт Штур, Ёзэф Гурбан і іншыя славацкія будзіцелі часам рамантызавалі вобраз Матуша Чака як славацкага вяльможы і валадара адзінай Славакіі. Сам жа Матуш Чак нязменна падкрэсліваў сваю прыналежнасць да «Natio Hungarica».

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France Máté Csák // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. а б в г д е Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. Csák Peter, «Magister Pertrus de genere Chak».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Bertényi I., Diószegi I.  (венг.), Horváth J.[hu], Kalmár J., Szabó P. Királyok Könyve. Magyarország és Erdély királyai, királynői, fejedelmei és kormányzói. Budapest, 2004.
  • Györffy György  (англ.) István király és műve. Budapest, 1983.
  • Hóman B., Szekfű G. Magyar Történet. Budapest, 1935.
  • Kristó Gyula  (руск.) Csák Máté. Budapest, 1986.
  • Kučera Matúš  (чэшск.) Cesta dejinami: Stredoveké Slovensko. Bratislava, 2002.
  • Macho, Peter  (руск.) Matúš Čák Trenčiansky — slovenský kráľ? Bratislava: Academic Electronic Press, 2005.
  • Pór Antal  (венг.) Trencsényi Csák Máté. Budapest, 1888.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]