Матэа Бандэла

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Матэа Бандэла
Matteo Bandello
Matteo Bandello.jpg
Дата нараджэння:

1485({{padleft:1485|4|0}})

Месца нараджэння:

Кастэльнуова (Італія)

Дата смерці:

1561({{padleft:1561|4|0}})

Месца смерці:

Ажэн (Францыя)

Грамадзянства (падданства):

Flag of Italy.svg Італія

Род дзейнасці:

празаік

Жанр:

навела

Творы на сайце Lib.ru

Матэа Бандэла (італ.: Matteo Bandello, каля 1485—1561) — італьянскі навеліст XVI стагоддзя.

Нарадзіўся ў Кастэльнуова ў П'емонце. Вучыўся ў Мілане, потым у Павіі. У юныя гады уступіў у дамініканскі ордэн. Па справах ордэна шмат вандраваў, бываў пры дварах васпаноў Паўночнай Італіі (д'Эстэна, Сфорца, Бенцінольё). У 1506 пасяліўся ў Мілане, дзе стаў заўсёднікам свецкіх і літаратурных сходаў у Іпаліты Сфорца Бенціволья. Жыў пры Мантуанскім двары, дзе быў настаўнікам Лукрэцыі Ганзага (1537). У гады барацьбы Іспаніі і Францыі за панаванне ў Італіі рашуча прыняў бок французскага караля.

Пасля паразы французскай арміі ў бітве пры Павіі (1525) эміграваў у Францыю, дзе пазней Генрых II зрабіў яго біскупам Ажэна (1550). У Ажэне Бандэла правёў рэшту свайго жыцця, карыстаючыся увагай з боку дзеячаў французскага Рэнесансу.