Матэматычная лінгвістыка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Мовазнаўства
Мовы свету
Тэарэтычная лінгвістыка
Фаналогія

Марфалогія

Сінтаксіс

Семантыка (+лексічная)

Прагматыка

Кагнітыўная лінгвістыка

Генератыўная лінгвістыка
Дэскрыптыўная лінгвістыка
Антрапалагічная лінгвістыка

Эвалюцыйная лінгвістыка (параўнальна-гістарычнае
мовазнаўства
, этымалогія)

Фанетыка

Сацыялінгвістыка
Прыкладная лінгвістыка
Камп'ютарная лінгвістыка

Фарэнсіка

Засваенне мовы

Language assessment

Language development

Прэскрыптывізм

Антрапалагічная лінгвістыка

Нейралінгвістыка

Псіхалінгвістыка

Стылістыка

Антрапалагічная лінгвістыка
Астатняе
Пісьменства

Дэшыфроўка

Тыпалогія

Гісторыя лінгвістыкі

Спіс лінгвістаў

Мовы свету

Нявырашаныя праблемы
Партал:Лінгвістыка

МАТЭМАТЫЧНАЯ ЛІНГВІСТЫКА — матэматычная дысцыпліна, прадметам якой з'яўляецца распрацоўка і вывучэнне паняццяў, якія ствараюць аснову фармальнага апарата апісання структуры натуральных моваў, у т. л. метамовы лінгвістыкі.

Дысцыпліна шырока карыстаецца матэм. метадамі тэорыі алгарытмаў, тэорыі аўтаматаў, алгебры, лінгвістычнымі канцэпцыямі структурнай лінгвістыкі. Метады дысцыпліны выкарыстоўваюцца ў тэорыі праграмавання дзеля апісання моваў праграмавання і транслятараў (гл. таксама: Бескантэкстныя граматыкі).

Дысцыпліна з'явілася каля 1950-х гг. з унутраных патрэб тэарэтычнай лінгвістыкі і задач аўтаматычнай перапрацоўкі моўнай інфармацыі. Паступова ператвараецца з чыста прыкладной дысцыпліны ў тэарэтычную, структурна прыналежную да матэматычнай логікі.

Інфармацыйныя тэхналогіі ў лінгвістыцы можна вызначыць, як сукупнасць законаў, метадаў і сродкаў атрымання, захавання, распаўсюджвання, перапрацоўкі інфармацыі пра мову і законах яе функцыянавання пры дапамозе камп'ютэраў[1].

Задачы матэматычнай лінгвістыкі[правіць | правіць зыходнік]

У задачы выкарыстання IT у лінгвістыцы ўваходзіць, напрыклад, распрацоўка:

  • сістэм аўтаматычнага перакладу;
  • сістэм разпазнавання і сінтэзу маўлення;
  • сістэм аналізу і сінтэзу пісьмовых тэкстаў, іх апрацоўкі (аўтаматычнага анаціравання і рэферыравання;
  • інфармацыйна-пошукавых сістэм;
  • электронных сродкаў навучання мове.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Зубов А. В. Информационные технологии в лингвистике: учеб. пособие для студ. лингв. фак-тов высш. учеб. заведений / А. В. Зубов, И. И. Зубова. — М.: Академия, 2004. — 208 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Зубов А. В. Информационные технологии в лингвистике: учеб. пособие для студ. лингв. фак-тов высш. учеб. заведений / А. В. Зубов, И. И. Зубова. — М.: Академия, 2004. — 208 с.