Матэюс Валанчус

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Матэюс Валанчус
Motiejus Valančius
Матэюс Валанчус
першы біскуп з літоўскіх сялян
цельшаўскі (жамойцкі) біскуп
28 верасня 1850 — 29 мая 1875
Царква: Рымска-каталіцкая царква
 
Нараджэнне: 16 (28) лютага 1801({{padleft:1801|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:28|2|0}})
в. Насрэнай (цяпер Крэтынгскі раён Літвы), Расійская імперыя
Смерць: 17 (29) мая 1875({{padleft:1875|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:29|2|0}}) (74 гады)
Коўна, Расійская імперыя
Прыняцце свяшчэннага сану: 1828
 
Узнагароды:
Ордэн Святога Станіслава I ступені
Ордэн Святога Уладзіміра III ступені
Ордэн Святой Ганны III ступені

Матэ́юс Вала́нчус (Мацвей-Казімір Валанчэўскі, літ.: Motiejus Valančius, польск.: Maciej Wołonczewski; нар. 28 лютага 1801 г., вёска. Насрэнай, зараз Крэтынгскі раён Літвы — пам. 29 мая 1875 г., Коўна) — літоўскі пісьменнік, асветнік, гісторык, каталіцкі цельшаўскі (жамойцкі) біскуп (1849—1875). Арганізатар руху «кніганошаў».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віленскую галоўную духоўную семінарыю (1828). Ад 1840 прафесар Віленскай і Пецярбургскай духоўных акадэмій, з 1845 рэктар Варніскай духоўнай семінарыі. З 1849 жамойцкі біскуп. З мэтай умацавання каталіцтва ў літоўскай вёсцы праводзіў асветніцкую працу на літоўскай мове, арганізоўваў парафіяльныя школы, стварыў шырокую сетку таварыстваў цьвярозасці. Быў лаяльны ў адносінах да царскай ўлады, але выступаў супраць прымусовага насаджэння ў Жамойціі праваслаўя, русіфікацыі насельніцтва і забароны літоўскага друку. 18 жніўня 1863 выдаў адозвы з заклікам заставацца вернымі царскаму ўраду. У 1864 перанёс сталіцу дыяцэзіі з Варняў у Каўнас. Аўтар гістарычнага даследвання «Жамойцкае біскупства» («Żemajtiu Wiskupste», Вільня, 1848, 2 ч.), дыдактычных апавяданняў і аповесцяў. Складальнік зборніку «Жамойцкія прыказкі» (1867).

Помнік у Варняй

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Raštai. T. 1—2. Vilnius, 1972;
  • Biskupstwo żmujdzkie. Kraków, 1898 (польскі пераклад)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]