Уступіў у Ордэн базыльянаў, быў беларускім архідыяканам. Пасля смерці Бажымоўскага прызначаны Якубам Дадэркам насуперак волі Станіслава Богуша-Сестранцэвіча дапаможным біскупам мінскім. Намінаваны тытуларным біскупам Аўрэлёпальскім. 25 лютага1831 г. прызначаны менскім біскупам. Час яго кіравання — час пачатку масавых рэпрэсій расійскага ўрада супраць каталіцкага касцёла, што было выклікана паўстаннем 1830—1831. Пахаваны ў Мінску ў Касцёле Узвышэння Святога Крыжа на Кальварыі пад алтаром з правага боку ад уваходу, дзе пастаўлены помнік з адпаведным надпісам: Mateusz Lipski Biskup dyecezyi Mińskiej ur. 21 Wrzesnia 1770 roku um 21 Listopada 1839 roku.