Матэматычны рок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мат-рок)
Матэматычны рок
Кірунак: Рок
Вытокі: Рок, Панк-рок, Хэві-метал, Мінімалізм, Прагрэсіўны рок
Месца і час узнікнення: Канец 1980-х, ЗША, Чыкага, Пітсбург, Сан-Дыега, Японія
Разнавіднасці
Паджанры: Інструментальны рок, Пост-рок
Роднасныя: Маткор, Мат-метал

Матэматычны рок (радзей — мат-рок, англ.: Math rock) — кірунак рок-музыкі які ўзнік у канцы 80-х гг. у ЗША. Матэматычны рок характарызуецца складанай, нетыповай рытмічнай структурай і дынамікай, рэзкімі, часта негарманічнымі рыфамі.

Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

У рок-музыцы найболей распаўсюджаны музычны памер 4/4. У мат-року часцей за ўсё выкарыстоўваюцца нетыповыя памеры, такія як 7/8, 11/8, або 13/8, або музычны памер рэгулярна змяняецца на працягу кампазіцыі. Рытмічная складанасць, якая здавалася «матэматычнай» шматлікім слухачам і музычным крытыкам, дала фарміруючымуся стылю яго назву. Музыку гуртоў выканаўцаў матэматычнага року можна аднесці да року, прагрэсіўнага , хэві-металу і панк-року, але гэтыя гурты ніколі не могуць быць аднесеныя да тыповых прадстаўнікоў гэтых стыляў.

Тэксты песень і іх выкананне звычайна не займаюць цэнтральнае месца ў мат-року. Голас вакаліста звычайна выкарыстоўваецца толькі як яшчэ адзін гукавы эфект або прылада у музычнай кампазіцыі. Акрамя таго, шматлікія гурты якія адносяцца да гэтага стылю выконваюць цалкам інструментальную музыку.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]