Махавікі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Махавікі
Boletus badius JPG1.jpg
Польскі грыб
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Xerocomus Quél., 1887

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
NCBI   5385
EOL   6371658
MB   18763

Махавікі (Xerocomus) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства балетавых.

Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 5—12 см, жоўтая, буравата-аліўкавая, слізісгая або сухая. Спараносны слой трубчасты, жоўты, зеленавата-жоўты. Ножка цыліндрычная, суцэльная, валакністая. Мякаць белая або жаўтаватая з прыемным пахам і смакам, часта на эломе сінее. Споры верацёнападобныя, гладкія, бура-жоўтыя.

Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Амерыцы. На Беларусі сустракаецца 5 відаў: махавік зялёны, ці заечы баравік (Xerocomus subtomentosus), каштанавік, або польскі грыб (Xerocomus badius), махавік паразітны (Xerocomus parasiticus), махавік стракаты, ці чырвоны, або казляк (Xerocomus chrysenteron), махавік чырванеючы (Xerocomus rubellus). Трапляюцца ў хвойных і лісцевых лясах. Пладовыя целы з'яўляюцца ў ліпені—верасні.

Ядомыя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Колас С. Махавікі // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2010.