Махамед Нагіб
Махамед Нагіб (нар. 20 лютага 1901 - 29 жніўня 1984) — першы прэзідэнт рэспублікі Егіпет пасля рэвалюцыі 1952 года.
У пачатку 20-х пераехаў з Хартума ў Каір, дзе спачатку працаваў ахоўнікам, а затым паступіў на службу ў войска. Нагіб пабудаваў даволі ўдалую ваенную кар'еру, да 1940 г. зрабіўся адным з найбольш высокапастаўленых егіпецкіх вайскоўцаў. Тым не менш, ён не заслугоўваў палітычнага даверу караля і двойчы спрабаваў падаць у адстаўку. Абодва разы кароль не задаволіў яго прашэнне. У 1948 г. удзельнічаў у вайне з Ізраілем.
У 1949 г. Нагіб таемна ўступіў у рух «Свабодныя афіцэры»(англ.) бел., які склаў ядро апазіцыі каралю. 23 ліпеня 1952 г. сумесна з Гамаль Абдул Насерам і Анварам Садатам Нагіб ажыццявіў у Егіпце ваенны пераварот(руск.) бел., вядомы як Ліпеньская рэвалюцыя. 18 чэрвеня 1953 г. Нагіб зрабіўся першым прэзідэнтам Егіпта.
Аднак адразу ж пасля прыходу да ўлады пачаліся спрэчкі з нагоды новага курсу Егіпта, у выніку ўжо ў 1954 рашэннем Савета рэвалюцыйнага кіраўніцтва Нагіб быў зняты з паста. Насер, у прыватнасці, прад'явіў яму абвінавачванні ў дыктатарскіх амбіцыях.
|
|
||
|---|---|---|
|
Ісмаіл-Паша (1863-1867) (1867-1879) • Таўфік (1879-1892) • Абас II Хільмі (1892-1914) |
||
|
Хусайн Каміл (1914-1917) • Ахмед Фуад I (1917-1922) • |
||
|
Ахмед Фуад I (1922-1936) • Фарук I (1936-1952) • Ахмед Фуад II (1952-1953) |
||
|
Махамед Нагіб (1953—1954) • Гамаль Насер (1954-1956) (в.а.) • Гамаль Насер (1956—1970) • Анвар Садат (1970) (в.а.) • Анвар Садат (1970—1981) • Суфі Абу Талеб (1981) (в.а.) • Хосні Мубарак (1981—2011) |
||
|
Махамед Тантаві (c 2011) |
||
