Махамед ульд Абдэль Азіз
| Махамед ульд Абдэль Азіз фр.: Mohamed Ould Abdel Aziz |
|||
![]() |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| з 5 жніўня 2009 | |||
| Папярэднік: | Сідзі Махамед ульд Шэйх Абдулахі | ||
| Прафесія: | Ваенны | ||
| Веравызнанне: | Іслам, суніцкага толку | ||
| Нараджэнне: | 20 снежня 1956 (56 гадоў) Акджуджт |
||
Махамед ульд Абдэль Азіз (фр.: Mohamed Ould Abdel Aziz; нар. 20 снежня 1956, Акджуджт) — маўрытанскі ваенны і палітычны дзеяч, прэзідэнт Маўрытаніі з 5 жніўня 2009 года.
Служыў у арміі з 1977. У 2005 быў адным з арганізатараў ваеннага перавароту супраць шматгадовага прэзідэнта краіны Маауі ульд Сіда Ахмеда Тайі. 30 жіўня 2007 прызначаны абраным прэзідэнтам краіны Сідзі Махамедам ульд Шэйхам Абдулахі камандуючым прэзідэнцкай гвардыяй. Спроба зрушыць Махамеда ульд Абдэль Азіза з гэтай пасады прывяла да таго, што 6 жніўня 2008 ён арганізаваў паспяховы ваенны пераварот і ўзначаліў Дзяржаўны савет з 11 членаў. 14 жніўня 2008 ён прызначыў прэм'ер-міністрам свайго ўрада Мулае ульд Мухамед Лагдафа. У 2009 годзе абраны прэзідэнтам Маўрытаніі.
21 сакавіка 2010 года Махамед ульд Абдэль Азіз разарваў дыпадносіны з Ізраілем. Да гэтага Маўрытанія была адной з 3 арабскіх краін, якія мелі дыпадносіны з Ізраілем.
| Гэта пачатак артыкула пра палітычнага дзеяча. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Папярэднік: Сідзі Махамед ульд Шэйх Абдулахі |
6-ы Прэзідэнт Маўрытаніі з 5 жніўня 2009 |
Пераемнік: ' |
