Махмуд Алісултанавіч Эсамбаеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Махмуд Эсамбаеў)
Махмуд Алісултанавіч Эсамбаеў
Род дзейнасці акцёр, артыст балета, харэограф, палітык, балетмайстар, эстрадны артыст, артыст эстрады
Дата нараджэння 15 ліпеня 1924(1924-07-15)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 студзеня 2000(2000-01-07)[2] (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені ордэн Дружбы ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў
народны артыст СССР Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР
Сайт esambaev.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Махмуд Эсамбаеў (15 ліпеня 1924 — 7 студзеня 2000) — чачэнскі артыст балета, эстрадны танцоўшчык, харэограф, акцёр. Народны артыст СССР (1974). Герой Сацыялістычнай Працы (1984).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Махмуд Эсамбаеў нарадзіўся 15 ліпеня 1924 года ў сяле Старыя Атагі (цяпер Грозненскі раён Чачэнскай рэспублікі). Выхадзец з тэйпа Ішхой. Махмуд Эсамбаеў танцаваў з ранняга дзяцінства. У 7 гадоў ён ужо танцаваў на вяселлях, куды яго браў з сабой бацька.

У 1939—1941 гадах вучыўся ў Грозненскім харэаграфічным вучылішчы. У 15 гадоў пачаў танчыць у Чачэна-Інгушскім дзяржаўным ансамблі песні і танца, у 19 гадоў — у Пяцігорскім тэатры музычнай камедыі. Танцаваў у франтавой канцэртнай брыгадзе на перадавой, на будаўніцтве абарончых збудаванняў, у ваенных шпіталях.

У 1944—1956 гадах Махмуд быў салістам Кіргізскага тэатра оперы і балета ў горадзе Фрунзэ (сям’я была высланая ў Сярэднюю Азію, як і іншыя чачэнцы), дзе ён выконваў галоўныя партыі ў балетах «Лебядзінае возера», «Бахчысарайскі фантан» інш.

У 1950-я гады Махмуд Эсамбаеў пакінуў акадэмічную сцэну і звярнуўся да народнага танцу. З 1957 года — саліст філармоніі Чачэна-Інгушскай АССР. У 1959 годзе Эсамбаев выступіў са сваёй праграмай у Маскве, затым у складзе трупы «Зоркі савецкага балета» наведаў з гастролямі Францыю, Паўднёвую Амерыку, дзе меў грандыёзны поспех.

Зноскі

  1. а б Эсамбаев Махмуд Алисултанович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France Makhmud Essambaev // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.