Маціяш Бернард Браўн
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Маціяш Бернард Браўн (чэшск.: Matyáš Bernard Braun, 25 лютага 1684, Эц, зямля Ціроль, Аўстрыя — 15 лютага 1738, Прага) — чэшскі скульптар. Прадстаўнік барока.
Біяграфія [правіць]
Вучыўся ў Італіі, зведаў уплыў Л.Берніні.
Працаваў у Зальцбургу, з 1710 года — у Празе.
Памёр ад сухотаў.
Асноўныя работы [правіць]
- скульптурная група з св.Луітгардай на Карлавым мосце (1710)
- скульптурнае аздабленне касцёла св.Клемента (1715—1721) у Празе
- скульптурныя кампазіцыі касцёла і шпіталя, дэкаратыўныя статуі ў сядзібе Куке (каля Двур-Кралаве, 1712—1719, 1726—1729)
- скульптуры партала замка ў Канапішце (1720-я гады)
- статуя імператара Карла VI у Ярамержы (пасля 1724 года)
- св.Войцех на галоўным алтары касцёла ў Бенешаве (Чэхія, каля 1730)
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4