Маямі-Таўэр
| Вежа Маямі | |
| Месцазнаходжанне | Маямі, ЗША |
| Будаўніцтва | 1983-1987 |
| Выкарыстанне | бізнес-цэнтр |
| Вышыня | |
|---|---|
| Дах | 191 м |
| Тэхнічныя параметры | |
| Колькасць паверхаў | 47 |
Маямі-Таўэр (анг. Miami Tower) — 47-павярховы небаскроб у горадзе Маямі, штат Фларыда, ЗША. Ён знаходзіцца ў дзелавым цэнтры горада. На сённяшні дзень гэта восьмы па вышыні будынак у Маямі і Фларыдзе. Тры ярусы вежы дазваляюць мець некалькі каляровых схемаў ў гонар святаў і падзей.
Гісторыя [правіць]
Пабудаваны ў 1987 годзе 47-павярховы 191-метровы будынак патрапіў адразу ў дзясятку самых высокіх небаскробаў Маямі. Вялікую вядомасць вежы прынесла начная ілюмінацыя, якая мае шмат каляровых варыяцый. Комплекс складаецца з двух будынкаў: 10 павярховага гаража, які знаходзяцца ва ўласнасці горада, і 37 павярховы офісны будынак. Папярэдняе планаванне вежы пачалося ў лютым 1980 года. Будаўніцтва гаража пачалі ў лістападзе. Гараж быў завершаны ў лютым 1983 года, а будаўніцтва вежы пачалося годам пазней. У жніўні 1985 года загарэўся 9 паверх паркоўкі, і будаўніцтва вежы прыйшлося адкласці на некалькі тыдняў.