Маяран
| Маяран | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Аддзел: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Атрад: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: | ||||||||||||||
| Від: |
Маяран |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Origanum majorana L. |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Маяра́н[1] (Origanum majorana) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства ясноткавыя.
Змест |
Апісанне [правіць]
Шматгадовая расліна мае выгляд паўкусціка з галінастым сцяблом вышынёй да 50 см з дробным шаравата-серабрыстым лісцем і белымі з ружовым адценнем кветкамі. Уся падземная частка расліны мае ў сабе эфірны алей, маладое лісце багатае руцінам, вітамінам С, карацінам.
Распаўсюджанне [правіць]
Вырошчваецца ў Амерыцы, Паўночнай Афрыцы, Еўропе, у т.л.Беларусі.
Выкарыстанне [правіць]
У харчаванні выкарыстоўваюцца ўсе наземныя часткі расліны ў якасці прыправы. Ужываецца як вострая прыправа да супоў, страў з агародніны і мяса, асабліва каўбасных вырабаў, паляпшае смакавыя якасці салёнай і марынаванай агародніны. Маяранам араматызуюць воцат і гарбату.
У народнай медыцыне прымяняецца пры галаўным болі, бяссонніцы, дыябеце, хваробах нырак, печані, жоўцевага пузыра.
Агратэхніка [правіць]
Вырошчваецца як адна- і шматгадовая расліна.
Маяран — цяпло- і святлолюбівая расліна. Вырошчваюць яго на добра прагрэтых участках са схілам на поўдзень насеннем або расадай. Насенне сеюць рана вясной 3—5-радковымі стужкамі з адлегласцю паміж імі 20—25 см, паміж раслінамі 10—15 см. Насенне пачынае прарастаць пры тэмпературы 12—15°С, усходы з'яўляюцца на 20—23-і дзень. Аптымальная тэмпература для росту 20—25°С. Расаду высаджваюць у грунт пасля заканчэння замаразкаў. Маяран размнажаюць таксама вясной дзяленнем куста і зялёнымі чаранкамі: верхнюю частку маладых аднагадовых парасткаў даўжынёй 13—15 см высаджваюць у рыхлую ўрадлівую глебу на глыбіню 8—10 см, накрываюць іх плёнкай, слоікамі або папяровымі пакетамі. Догляд за раслінамі ўключае праполванне, рыхленне міжрадкоўяў, падкормкі аміячнай салетрай (20—30 г на вядро вады) пасля першага зразання. Парасткі зразаюць адзін-два разы за лета ў пачатку цвіцення на вышыні 5 см ад зямлі, сушаць іх і захоўваюць у цені звязанымі ў пучкі.
Зноскі
- ↑ Напісанне Маяран ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.243
Літаратура [правіць]
- Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.
Спасылкі [правіць]
- Маяран: інфармацыя на сайце GRIN(англ.) (Праверана 16 ліпеня 2009)
- Маяран: інфармацыя на сайце «Энцыклапедыя жыцця» (EOL)(англ.) (Праверана 16 ліпеня 2009)