Маўзалей Леніна

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Маўзалей Леніна, сакавік 1925 г.

Маўзалей У. І. Леніна (у 1953-1961 гг. Маўзалей У. І. Леніна і І. В. Сталіна) — помнік-пахавальня на Чырвонай плошчы ля Крамлёўскай сцяны ў Маскве.

Гісторыя будаўніцтва [правіць]

Першы драўляны Маўзалей (праект А. В. Шчусева) быў узведзены да дня пахавання Уладзіміра Ільіча Леніна (27 студзеня 1924), меў форму куба, быў увянчаны трохспрыступкай пірамідай; ў другім часовым драўляным Маўзалеі, устаноўленым вясной 1924 года (праект А. В. Шчусева) , да прыступкавага аб'ёма былі прыбудаваны з двух бакоў трыбуны. Першапачатковы праект саркафага быў прызнаны тэхнічна цяжкім і архітэктар К. С. Мельнікаў на працягу месяца распрацаваў і прадставіў восем новых варыянтаў. Адзін з іх быў зацверджаны, а затым і рэалізаваны ў самыя кароткія тэрміны пад наглядам самога аўтара. Гэты саркафаг стаяў у маўзалеі аж да заканчэння Вялікай Айчыннай вайны.