Маўнт-Вернан

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Дом-музей Джорджа Вашынгтона

Ма́ўнт-Ве́рнан (англ.: Mount Vernon) — плантацыя Джорджа Вашынгтона каля горада Александрыя ў акрузе Фэрфакс (штат Вірджынія) на беразе ракі Патомак, у 24 км да поўдня ад сталіцы ЗША. З 1960 года мае статус Нацыянальнага гістарычнага помніка.

Памесце названа старэйшым братам палітыка ў гонар брытанскага адмірала Вернана. Джордж Вашынгтон, атрымаў у спадчыну плантацыю ў 1751 годзе, пабудаваў двухпавярховы драўляны сядзібны дом (1757) і шэраг іншых збудаванняў (уключаючы бровар). Ён увесь час жыў у Маўнт-Вернане ў прамежках паміж выкананнем дзяржаўных абавязкаў, да самай смерці ў 1799 годзе. У памесце захаваліся мэбля першага прэзідэнта ЗША і яго асабістыя рэчы. Тут жа ён пахаваны разам з жонкай Мартай.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 38°42′28.44″ пн. ш. 77°05′09.96″ з. д. / 38.7079, -77.0861 (G) (O) (Я)