Маўрыкій

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Маўрыкій
англ.: Republic of Mauritius
фр.: République de Maurice
Маўрыкій Герб Маўрыкія
Сцяг Маўрыкія Герб Маўрыкія

Каардынаты: 20°16′00″ пд. ш. 57°35′00″ у. д. / 20.266667° пд. ш. 57.583333° у. д. (G) (O) (Я)

Mauritius on the globe (Madagascar centered).svg
Дэвіз: «Stella Clavisque Maris Indici (лац.: Зорка і ключ Індыйскага акіяна
Нацыянальны гімн Маўрыкія
Дата незалежнасці 12 сакавіка 1968 (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйная мова англійская[1]
Сталіца Порт-Луі
Найбуйнейшыя гарады Порт-Луі
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Раджкешвур Пурыяг
Манік Ахсан Белепіу
Навінчандра Рангулам
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
169-я ў свеце
2 040 км²
0,05
Насельніцтва
• Ацэнка (2005)
Шчыльнасць

1 240 827 чал. (153-я)
603 чал./км²
Валюта Маўрыкійская рупія
Інтэрнэт-дамен .mu
Тэлефонны код +230

Маўры́кій, Рэспубліка Маўрыкій (фр.: Maurice) — астраўная краіна, размешчаная ў Індыйскім акіяне, прыкладна за 900 км на ўсход ад Мадагаскару. У склад краіны, акрамя самога вострава Маўрыкій уваходзяць Астравы Радрыгез, Архіпелаг Каргадас Караяс і размешчаны на 1200 км на поўнач востраў Агалега. Сталіца — горад Порт-Луі. Афіцыйная валюта — маўрыкійская рупія.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Маўрыкій быў вядомы арабскім мараплаўцам з VIII ст. пад назвай Дзіна Аробі (Сярэбраны востраў). Да 1598 г. ненаселены. Першымі з еўрапейцаў Маўрыкій наведалі партугальскія мараплаўцы ў пачатку XVI ст. У 15981710 гг. пад уладай галандцаў, якія назвалі востраў у гонар прынца Морыца Аранскага. З 1715 г. французская калонія пад назвай Іль-дэ-Франс. У гэты час створаны буйныя плантацыі цукровага трыснягу, для працы на якіх прывозілі рабоў з Афрыкі. У 1810 г. востраў захоплены англічанамі, якія вярнулі яму былую назву. З 1814 г. англійская калонія. Пасля адмены рабства ў 1835 г. пачаўся масавы прывоз рабочай сілы з Індыі (450 тысяч чалавек у 18451907 гг.) і Кітая. З 1936 г. дзейнічае першая палітычная партыя — Лейбарысцкая партыя. У 1957 г. пашыраны правы мясцовага Заканадаўчага савета, з 1958 г. уведзена ўсеагульнае выбарчае права. У 1964 г. створаны нацыянальны ўрад, які пасля выбараў 1967 г. узначаліла Лейбарысцкая партыя. 12 сакавіка 1968 г. абвешчана незалежнасуць Маўрыкія ў складзе Садружнасці. У 19681982 гг. Маўрыкіям кіравалі кааліцыйныя ўрады на чале са старшынёй Лейбарысцкай партыі С. Рамгуламам. На парламенцкіх выбарах у чэрвені 1982 г. перамагла партыя Маўрыкійскі баявы рух (МБР), яе лідэр А. Джагнат стаў прэм'ер-міністрам Маўрыкія. У красавіку 1983 г. Джагнат выйшаў з МБР і стварыў Баявы сацыялістычны рух, які кіраваў Маўрыкіям у саюзе з Маўрыкійскай сацыялістычнай партыяй да 1997 г. 12 сакавіка 1992 г. Маўрыкія абвешчаны рэспублікай (прэзідэнт з чэрвеня 1992 г. — К. Уцім). На выбарах у снежні 1996 г. перамагла Лейбарысцкая партыя, якая сфарміравала ўрад (да 1998 г. у кааліцыі з МБР) на чале з Н. Рамгкламам.

Зноскі

Commons