Маўрысіё Ісла

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Маурысіё Анібаль Ісла (ісп.: Mauricio Isla; нарадзіўся 12 чэрвеня 1988, Буін, Чылі) — чылійскі футбаліст, паўабаронца «ФК Удзінэзэ» і зборнай Чылі.

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Ісла — выхаванец чылійскага клуба «ФК Універсідад Каталіка». Быў заўважаны скаўтамі «ФК Удзінэзэ» пасля моладзевага чэмпіянату свету 2007, дзе Ісла і яго зборная прадэманстравалі запамінальную гульню. Падпісаўшы маладога паўабаронцу, «Удзінэзэ» аддаў яго ў арэнду швейцарскаму «ФК Лакарна», дзе той не правёў ніводнага матчу. Усё ў тым жа 2008 годзе ён вярнуўся ў «ФК Удзінэзэ», паступова пачаўшы атрымліваць гульнявую практыку, а ў сезоне 2008—09 стаў гульцом асновы (32 матчы).

Зборная[правіць | правіць зыходнік]

Ісла — бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату свету 2007. У сталай зборнай дэбютаваў у 7 верасня 2008 года, у таварыскім матчы зборных Чылі і Швейцарыі.