Медаль «За абарону Масквы»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Медаль «За абарону Масквы»
Ribbon bar for the medal for the Defense of Moscow.png Medal Defense of Moscow.jpg
Краіна

Сцяг СССР СССР

Тып

медаль

Каму ўручаецца

усім удзельнікам абароны Масквы

Статус

не ўручаецца

Статыстыка
Параметры

круг з латуні дыяметрам 32 мм

Дата заснавання

1 мая 1944

Колькасць узнагароджанняў

1 028 600

Чарговасць
Старэйшая ўзнагарода

Медаль «За абарону Ленінграда»

Малодшая ўзнагарода

Медаль «За абарону Адэсы»

Медаль «За абарону Масквы» заснавана Указам Прэзідыума ВС СССР ад 01.05.1944 аб заснаванні медаля «За абарону Масквы». Аўтар малюнка медалі - мастак М. І. Маскалёў.

Медалём "За абарону Масквы" узнагароджваліся ўсе ўдзельнікі абароны Масквы:

  • ўсе вайскоўцы і вольнанаёмны склад Савецкай Арміі і войскаў НКУС, якія ўдзельнічалі ў абароне Масквы не менш аднаго месяца за час з 19 кастрычніка 1941 года па 25 студзені 1942 г.;
  • асобы з грамадзянскага насельніцтва, якія прымалі непасрэдны ўдзел у абароне Масквы не менш аднаго месяца за час з 19 кастрычніка 1941 года па 25 студзеня 1942 г.;
  • вайскоўцы частак Маскоўскай зоны СПА і частак МПВА, а таксама асобы з грамадзянскага насельніцтва - найбольш актыўныя ўдзельнікі абароны Масквы ад паветраных налётаў суперніка з 22 ліпеня 1941 года па 25 студзеня 1942 г.;
  • вайскоўцы і грамадзянскія асобы з насельніцтва горада Масквы і Маскоўскай вобласці, якія прымалі актыўны ўдзел у будаўніцтве абарончых рубяжоў і збудаванняў абарончай мяжы Рэзервовага фронту, Мажайскага, Падольскага рубяжоў і Маскоўскага абводу.
  • партызаны Маскоўскай вобласці і актыўныя ўдзельнікі абароны горада-героя Тулы.

Медаль «За абарону Масквы» носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля "За абарону Ленінграда".

Па стане на 1 студзеня 1995 медалём "За абарону Масквы" ўзнагароджана прыблізна 1.028.600 чалавек.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Медалі і ордэны СССР