Медаль «За абарону Савецкага Запаляр'я»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Медаль «За абарону Савецкага Запаляр'я»
DefenceOfTheSovietTransarcticMedalRibbon.png Medal For the Defence of the Soviet Transarctic OBVERSE.jpg
Краіна

Сцяг СССР СССР

Тып

медаль

Каму ўручаецца

усім удзельнікам абароны Запаляр'я

Статус

не ўручаецца

Статыстыка
Параметры

круг з латуні дыяметрам 32 мм.

Дата заснавання

5 снежня 1944

Колькасць узнагароджанняў

353 240

Чарговасць
Старэйшая ўзнагарода

Медаль «За абарону Каўказа»

Малодшая ўзнагарода

Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»

Медаль «За абарону Савецкага Запаляр'я» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 5 снежня 1944 года «Аб зацвярджэнні медалі "За абарону Савецкага Запаляр'я " аб узнагароджанні гэтым медалем удзельнікаў абароны Савецкага Запаляр'я". Аўтар малюнка медалі - падпалкоўнік В. Алаў з дапрацоўкамі мастака А. І. Кузняцова.

Медалем "За абарону Савецкага Запаляр'я" узнагароджваліся ўсе ўдзельнікі абароны Запаляр'я - ваенныя Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС, а таксама асобы з грамадзянскага насельніцтва, якія прымалі непасрэдны ўдзел у абароне. Перыядам абароны Савецкага Запаляр'я лічыцца 22 чэрвеня 1941 - лістапад 1944 года.

Медаль «За абарону Савецкага Запаляр'я» носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За абарону Каўказа».

Па стане на 1 студзеня 1995 года медалем "За абарону Савецкага Запаляр'я" узнагароджана прыблізна 353240 чалавек.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]