Медаль «За абарону Севастопаля»

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Медаль «За абарону Севастопаля»
Defsevastopol.png Medal for the defence of Sevastopol, Soviet Union.png
Краіна

Сцяг СССР СССР

Тып

медаль

Каму ўручаецца

усім удзельнікам абароны Севастопаля

Статус

не ўручаецца

Статыстыка
Параметры

дыяметр — 32 мм
матэрыял — латунь

Дата заснавання

22 снежня 1942

Колькасць узнагароджанняў

52540

Чарговасць
Старэйшая ўзнагарода

Медаль «За абарону Адэсы»

Малодшая ўзнагарода

Медаль «За абарону Сталінграда»

Медаль «За абарону Севастопаля» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 снежня 1942 года. Аўтар зацверджанага малюнка медалі - мастак Н. І. Маскалёў.

Медалём "За абарону Севастопаля" узнагароджваліся ўсе ўдзельнікі абароны Севастопаля - вайскоўцы Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС, а таксама асобы з грамадзянскага насельніцтва, якія прымалі непасрэдны ўдзел у абароне. Абарона Севастопаля доўжылася 250 дзён, з 30 кастрычніка 1941 года па 4 ліпеня 1942.

Медаль «За абарону Севастопаля» носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За абарону Адэсы».

Па стане на 1 студзеня 1995 медалём "За абарону Севастопаля" ўзнагароджана прыблізна 52540 чалавек.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Медалі і ордэны СССР