Медаль «За абарону Сталінграда»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Медаль «За абарону Сталінграда»
Defstalingrad.png Medal stalingrad USSR.jpg
Краіна

Сцяг СССР СССР

Тып

медаль

Каму ўручаецца

усім удзельнікам абароны Сталінграда

Статус

не ўручаецца

Статыстыка
Параметры

дыяметр — 32 мм
матэрыял — латунь

Дата заснавання

22 снежня 1942

Колькасць узнагароджанняў

759560

Чарговасць
Старэйшая ўзнагарода

Медаль «За абарону Севастопаля»

Малодшая ўзнагарода

Медаль «За абарону Кіева»

Медаль «За абарону Сталінграда» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 снежня 1942 г. Аўтар малюнка медаля - мастак Н. І. Маскалёў.

Медалём "За абарону Сталінграда" узнагароджваліся ўсе ўдзельнікі абароны Сталінграда - вайскоўцы Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС, а таксама асобы з грамадзянскага насельніцтва, якія прымалі непасрэдны ўдзел у абароне. Перыядам абароны Сталінграда лічыцца 12 ліпеня - 19 лістапада 1942 года.

Медаль «За абарону Сталінграда» носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За абарону Севастопаля».

Па стане на 1 студзеня 1995 медалём "За абарону Сталінграда» ўзнагароджана прыблізна 759560 чалавек.

Апісанне медаля[правіць | правіць зыходнік]

Медаль «За абарону Сталінграда» вырабляецца з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.

На вонкавым баку медаля - група байцоў з вінтоўкамі наперавес. Над групай байцоў, з правага боку медаля, лунае сцяг, а з левага боку бачныя абрысы танкаў і самалётаў, якія ляцяць адзін за адным. У верхняй частцы медаля, над групай байцоў, пяціканцовая зорачка і надпіс па краі медаля «За абарону Сталінград». Бок медалі абрамлены выпуклым борцікам.

На адваротным баку медаля надпіс «ЗА НАШУ САВЕЦКУЮ РАДЗІМУ». Над надпісам намаляваны серп і молат.

Усе надпісы і малюнкі на медалі выпуклыя.

Медаль пры дапамозе вушка i кольца злучаецца з пяцiвугольнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай аліўкавага колеру з падоўжнай чырвонай палоскай, шырынёй 2 мм, пасярэдзіне. Шырыня стужкі 24 мм.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]