Медаль «За вызваленне Прагі»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Медаль «За вызваленне Прагі»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна Сцяг СССР СССР
Тып медаль
Каму ўручаецца ваеннаслужачым Чырвонай Арміі, Ваенна-марскога флота і войскаў НКУС
Падставы ўзнагароджання непасрэдным удзельнікам вызваленні Прагі
Дата заснавання 9 чэрвеня 1945
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасць 395 000
Характарыстыкі
Матэрыял Латунь
Памеры круг з латуні дыяметрам 32 мм
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль «За вызваленне Варшавы»
Малодшая Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Меда́ль «За вызвале́нне Пра́гі» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 чэрвеня 1945 года. Аўтары малюнка медаля — мастак А. І. Кузняцоў і мастачка Скаржынская.

Медалём «За вызваленне Прагі» ўзнагароджваліся вайскоўцы Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС — непасрэдныя ўдзельнікі Пражскай аперацыі ў перыяд 3—9 мая 1945 года, а таксама — арганізатары і кіраўнікі баявых аперацый пры вызваленні Прагі. Медаль «За вызваленне Прагі» носіцца на левым боку грудзей i пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За вызваленне Варшавы». Па стане на 1962 год медалём «За вызваленне Прагі» было ўзнагароджана звыш 395 000 чалавек.

Апісанне медаля[правіць | правіць зыходнік]

Медаль «За вызваленне Прагі» вырабляецца з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм. На адным боку уверсе па акружнасці — надпіс «За вызваленне», пад ёй — надпіс «Прага», унізе — выява ўзыходзячага сонца і двух лаўровых галінак, злучаных пад пяціканцовай зорачкай. Бок медаля абрамлены борцікам. На адваротным боку медаля — дата вызвалення Прагі: «9 мая 1945», пад датай — пяціканцовая зорка. Усе надпісы і малюнкі на медалі — выпуклыя. Медаль пры дапамозе вушка i кольца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай бэзавай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі — сіняя палоска шырынёй 8 мм.


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]