Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна Сцяг СССР СССР
Тып медаль
Дата заснавання 22 лютага 1948
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасць каля 3 710 920
Характарыстыкі
Матэрыял Латунь
Памеры дыяметр — 32 мм
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Юбілейны медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Малодшая Юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юбіле́йны меда́ль «30 гадо́ў Саве́цкай А́рміі і Фло́ту» заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 22 лютага 1948 года ў азнаменаванне 30-й гадавіны Савецкай Арміі і Флоту. Аўтар малюнка медалі — мастак Н. І. Маскалёў.

Палажэнне аб медалю[правіць | правіць зыходнік]

Юбілейным медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» ўзнагароджваюцца ўсе генералы, адміралы, афіцэры, старшыны, сяржанты, салдаты і матросы, якія складаюцца да 23 лютага 1948 года ў кадрах Узброеных Сіл СССР, МУС і МДБ.

Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля юбілейнага медаля «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі».

Па стану на 1 студзеня 1995 года юбілейным медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» ўзнагароджана прыблізна 3 710 920 чалавек.

Апісанне медаля[правіць | правіць зыходнік]

Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» вырабляецца з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.

На адным боку медаля — пагрудны профільны малюнак У. І. Леніна і І. В. Сталіна. У ніжняй частцы медаля — рэльефны надпіс «XXX».

На адваротным боку медаля надпіс — па акружнасці: «В ОЗНАМЕНОВАНИЕ ТРИДЦАТОЙ ГОДОВЩИНЫ», у цэнтры: «СОВЕТСКОЙ АРМИИ И ФЛОТА» і дата «1918—1948».

Края медаля абрамлены борцікам. Усе надпісы і выявы на медалі выпуклыя.

Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцікутнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай шэрай стужкай шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі шырокая чырвоная палоска шырынёй 8 мм, па краях стужкі вузенькія чырвоныя палоскі шырыней па 2 мм.

Ілюстрацыі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 50—51. — ISBN 5-7062-0111-0.
  • Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 18—20, 55.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]