Медум

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 29°23′42.03″ пн. ш. 31°09′29.04″ у. д. / 29.395008° пн. ш. 31.158067° у. д. (G) (O) (Я)

Медум (Егіпет)
Медум
Медум
Мемфіс
Мемфіс
Элефанціна
Элефанціна
Медум на карце Егіпта

Медум або Мейдум — егіпецкі могільнік (некропаль), які знаходзіцца ў мухафазе Бені-Суэйф, прыкладна ў сотні кіламетраў на поўдзень ад Каіра. Самым вядомым збудаваннем некропаля з'яўляецца Медумская піраміда, пабудаваная пры фараоне Снофру.

Збудаванні[правіць | правіць зыходнік]

Акрамя Медумскай піраміды, вядома таксама некалькі мастаб часоў ранняй 4 дынастыі:

  • мастаба № 17, пахаванне невядомага князя;
  • мастаба № 16, пахаванне прынца Рахатэпа (сына Снофру), военачальніка і вярхоўнага жраца бога Ра, і яго жонкі Нафрэт (тут была знойдзена іх выдатна захаваная скульптурная выява, якую сёння можна ўбачыць у Каірскім музеі);
  • мастаба № 6, пахаванне Нефермаата, сына Снофру і архітэктара Медумскай піраміды, і яго жонкі Ітэт. У гэтай грабніцы была знойдзена знакамітая фрэска з выявай гусей, т.зв. "Медумскія гусі" або "Медумскі гусіны фрыз", якая мае вялікую мастацкую каштоўнасць.

Могільнік працягвалі выкарыстоўваць таксама ў часы Новага Царства і ў Позні перыяд.


Від на Медумскі могільнік з уваходу Медумскай піраміды.
Мастаба M17, на заднім плане грабніцы часоў 4 дынастыі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Dieter Arnold: Lexikon der ägyptischen Baukunst, Artemis & Winkler, Zürich 1997, ISBN 3760810993
  • Hans Bonnet: Meidum, in: Lexikon der ägyptischen Religionsgeschichte, Hamburg 2000 ISBN 3-937872-08-6 S. 446.
  • Wolfgang Helck/Eberhard Otto: Meidum, in: Kleines Lexikon der Ägyptologie, Harrassowitz Verlag Wiesbaden, 1999 ISBN 3-447-04027-0 S. 183.
  • Miroslav Verner, Die Pyramiden, Rowohlt Verlag, 1999, S. 185 ff Die Pyramide des Snofru in Meidum, ISBN 3499608901

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons