Меер Майсеевіч Аксельрод

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Меер Майсеевіч Аксельрод
1935
1935
Дата нараджэння:

5 ліпеня (18 ліпеня) 1902({{padleft:1902|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:18|2|0}})

Месца нараджэння:

Маладзечна, Віленская губерня, Расійская імперыя

Дата смерці:

10 студзеня 1970({{padleft:1970|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:10|2|0}}) (67 гадоў)

Месца смерці:

Масква, СССР

Жанр:

жывапісец, графік, майстар партрэтов, пейзажаў

Вучоба:

«Школа Пэна» у Віцебску (?), Вышэйшыя мастацка-тэхнічныя майстэрні, Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут

Вядомыя працы:

Партрэты дзяцей і старых з серыі «Стары Мінск», партрэт дачкі Алены, серыі «У стэпу», «Гета»

Уплыў:

Уладзімір Андрэевіч Фаворскі

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Ме́ер Майсе́евіч Аксельро́д (5 ліпеня 1902 — 10 студзеня 1970) — савецкі мастак, вядомы сваімі акварэльнымі працамі, якія адлюстроўваюць сюжэты з жыцця яўрэяў у Расійскай імперыі і СССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў яўрэйскім мястэчку Маладзечна Віленскай губерні, хадзіў у традыцыйны хедар. Напачатку Першай сусветнай вайны сям'я пасля выгнання царскім урадам з прыфрантавой паласы пераязджае ў Тамбоў. У 1918 годзе распачалі спробу вярнуцца ў Маладзечна, але мястэчка ўжо было замежжам — у Польшчы.[1]. З 1918 года жыл у Мінску, зарабляў на жыццё рэкламнымі плакатамі для кінатэатраў, скончыў рэальнае вучылішча. Па некаторых звестках, вучыўся ў Пэна ў Віцебску да вайны, магчыма і пасля.[2] Але дачка мастака гэтыя звесткі не падтрымлівае.[3] У 19191920 служыў чарцёжнікам Кіравання сувязі Чырвонай Арміі.

У 1920-х гадах вучыўся ў Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрнях. Затым выкладаў у Вышэйшым мастацка-тэхнічным інстытуце і Тэкстыльным інстытуце (19281932). Быў членам таварыства «4 мастацтвы», уступіў у Маскоўскі Саюз мастакоў у 1932 годзе. У 19301931 гадах двойчы наведаў сельска-гаспадарчую камуну «Воё Нова» (названа на эсперанта), заснаваную яўрэямі, якія вярнуліся з Палесціны, назіранні і замалёўкі ў камуне аказалі моцны ўплыў на далейшую творчасць мастака. Пачынаючы з 1931 года, патрапіў разам са шматлікімі вядомымі мастакамі пад кампанію па борацьбе з фармалізмам, хоць яшчэ ў 1934 годзе яго карціны выстаўляліся ў Францыі. Ганіўся ў савецкіх газетах за песімізм, эскізнасць, дэфармацыі, няскончанасць, экспрэсіянізм і нават блізкасць да Мадзільяні. Вымушаны быў перайсці да ілюстрацыі кніг і працы ў тэатры. У прыватнасці, працаваў у беларускім Дзяржаўным яўрэйскім тэатры, часам і ў Маскоўскім дзяржаўным яўрэйскім тэатры.

У 1941 годзе сям'я Аксельрода была эвакуіравана ў Тамбоў, дзе сям'я Аксельродаў была і ў час Першай сусветнай вайны. Сам Меер Аксельрод застаўся ў Маскве, спрабуючы даведацца пра лёс арыштаванага брата, паэта Зэліка, і чакаючы прызыву ў армію. Неўзабаве пасля мабілізацыі быў адазваны Сяргеем Эйзенштэйнам для працы ў здымачнай групе фільма «Іван Грозны» у Алма-Аце, па дарозе туды забраў сям'ю з Тамбова. Быў у эвакуацыі ў Алма-Аце ў 19411943, дзе аказваў падтрымку яўрэйскім бежанцам з Польшчы. У 1944 годзе ў Алма-Аце адбылася персанальная выстаўка Аксельрода.

Пасля вайны ўдзельнічаў у групавой выстаўцы ў Маскве на Кавалёвым масце ў 1966 годзе, там было экспанавана каля 250 карцін. Пасля выстаўкі адразу апынуўся ў бальніцы з-за сэрцы. У 1968 годзе адбылася персанальная выстаўка ў (Растове-на-Доне). Аксельрод сканаў ад нераспазнанага інфаркту ў 1970 годзе, так і не пабачыўшы як выйшаў з друку каталог персанальнай выстаўкі. Мастак пахаваны на старых, яўрэйскай частцы Вастракоўскіх могілак у Маскве.

Персанальныя выстаўкі:, 1972 (Масква, пасмяротна), 1973 (Ленінград, пасмяротна), 1982 (Масква, пасмяротна). Пасмяротныя выстаўкі ў 1990-х гг. і 2000-х гг. у Маскве, Нью-Ёрку, Лондане, Германіі, Ізраілі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Партрэт дачкі Лены, 1968 год

Шматлікія карціны М. Аксельрода прысвечаны сюжэтам з жыцця расійскіх яўрэяў, серыя «Гета» (19681969), серыя «У стэпы» — па ўражаннях ад паездкі ў сельскагаспадарчую яўрэйскую камуну ў Крыму ў 19301931. Аўтар серыі карцін «Успаміны пра стары Мінск». Алена Аксельрод, дачка мастака, выдала ў Іерусаліме альбом-манаграфію мастака (1993 год) і ў Маскве кнігу ўспамінаў і лістоў «Двор на Барыкаднай» (2008 год).[4] Творчасць Аксельрода высока шанаваў паэт Арсень Таркоўскі: «Гэта выдатны прыклад таго, як выгодна быць сумленным і чыстым чалавекам… Вы бачыце зусім наглядна, якія цудоўныя плады гэта прыносіць, як дорага тое, што робіцца людзьмі такога роду, якія з сапраўдна святой упартасцю, з жалезнай воляй прабіваюцца скрозь усе перашкоды».[5]

Творы Меера Аксельрода захоўваюцца ў Трэццякоўскай галерэі, Рускім музеі, музеі выяўленчых мастацтваў імя А. С. Пушкіна.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Алена Аксельрод з сынам Міхаілам Яхілевічам перад карцінай Меера Аксельрода «Партрэт дачкі з маленькім Мішай»

Брат — паэт Зэлік Аксельрод, быў расстраляны ў 1941 годзе ва ўзросце 37 гадоў, Зэлік пазнаёміў Меера з прыхільніцай сваёй творчасці яўрэйскай пісьменніцай Рыўкай Рубінай, якая і стала жонкай Меера. Іх дачка — паэт Алена Аксельрод, унук — мастак Міхаіл Яхілевіч. Мастак часта адлюстроўваў сваіх блізкіх на карцінах: жонку, дачку, брата і нават унука.

Меер Аксельрод. Партрэт жонкі ў белым капялюшы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Судьба Меера Аксельрода в немалой степени отразила судьбу всего российского еврейства с 20-х до 60-х годов XX века
  2. Г.Казовский Художники Витебска. Иегуда Пэн и его ученики
  3. Elena Akselrod. Meer Akselrod, tr. Amanda Calvert, Jerusalem, Mesilot, 1993, стр. 9
  4. Двор на Баррикадной. Елена Аксельрод ISBN/код производителя: 978-5-86793-596-2. Дата выхода: 2008. Издательство: М: Новое литературное обозрение.
  5. ХУДОЖНИК МЕИР АКСЕЛЬРОД Григорий Островский, искусствовед

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]